BMW
| Bayerische Motoren Werke AG | |
| Тып | |
|---|---|
| Лістынг на біржы | |
| Дэвіз кампаніі |
«The Ultimate Driving Machine» |
| Год заснавання | |
| Размяшчэнне | |
| Ключавыя фігуры |
Норберт Райтхофер, старшыня савета дырэктараў |
| Галіна | |
| Прадукцыя | |
| Абарот |
▲ €53 млрд (2008) |
| Чысты прыбытак |
▲ €330 млн (2008) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
100 041 (2008) |
| Даччыныя кампаніі | |
| Аўдытар |
KPMG |
| Сайт | |
Bayerische Motoren Werke AG (BMW) (Баварскія маторныя заводы, БМВ) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў. BMW — кампанія, якая валодае кантрольным пакетам акцый выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover. Старшынёй кампаніі на сённяшні дзень з'яўляецца Норберт Райтхофер, а галоўным дызайнерам — Адрыян ван Хойдонк.
Фірма была заснавана Карлам Фрыдрыхам Раппам ў кастрычніку 1913 года, першапачаткова як вытворца авіяцыйных рухавікоў, Bayerische Flugzeug-Werke. Акруга Мюнхена — Milbertshofen была абрана таму, што размяшчалася блізка ад Flugmaschinenfabrik Густава Ота — нямецкага вытворцы самалётаў. З 1929 года, бел-блакітная круглая эмблема BMW, выкарыстоўвальная і да гэтага часу для зручнасці пачынае трактавацца, як самалётны шруба на фоне блакітнага неба. У цяперашні час кампанія сцвярджае, што белы і блакітны колер на лагатыпе ўзятыя з сцягу Баварыі.
У цяперашні час BMW вырабляе сваю прадукцыю на пяці заводах ў Германіі і дваццаці двух даччыных прадпрыемствах, размешчаных па ўсім свеце. Гэта адна з нешматлікіх аўтамабільных фірмаў, не выкарыстоўвае на заводах робатаў. Уся зборка на канвееры ідзе толькі ўручную. На выхадзе — толькі камп'ютарная дыягностыка асноўных параметраў аўтамабіля.
Беларускай мовай назва BMW вымаўляецца як «бэ-эм-вэ́»; зрэдку сустракаецца напісанне «БМВ». У Паўночнай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Дэвіз кампаніі на англійскай мове — «The Ultimate Driving Machine» і «Sheer Driving Pleasure».
Мадэлі [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Беларускі Клуб BMW (руск.)