Bastille

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Bastille
Выява лагатыпа
«Bastille» выступае на «Coachella» у 2014 годзе.
«Bastille» выступае на «Coachella» у 2014 годзе.
Асноўная інфармацыя
Жанры сінці-поп
Гады 2010 — нашыя дні
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Лондан
Мова песень англійская
Лэйблы Virgin Records
bastillebastille.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Bastille» (стылізавана як BΔSTILLE) — англійскі інды-рок гурт, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе. Першапачаткова ствараўся ў якасці сольнага праекта спевака, прадзюсара і аўтара песень Дэна Сміта, які пазней і вырашыў стварыць гурт.

Пра гурт[правіць | правіць зыходнік]

Назва гурта звязана з Днём узяцця Бастыліі, таму што Дэн Сміт нарадзіўся ў гадавіну яго святкавання — 14 ліпеня.

Дэбют Bastille адбыўся ў чэрвені 2011 года з бісайдам «Flaws» / «Icarus», які быў выпушчаны на незалежным лэйбле Young & Lost Club. Гурт звярнуў на сябе ўвагу пасля таго, як павыкладываў у Сеціва некалькі дадатковых трэкаў, якія дапамаглі атрымаць падтрымку ў яго развіцці. У Bastille атрымалася выступіць на некалькіх буйных брытанскіх фестывалях, у тым ліку на Glastonbury, Isle of Wight і Blissfields.

27 красавіка 2012 года Bastille дэбютуюць на Virgin Records з сінглам «Overjoyed»[1]. Далей выйшлі сінглы «Bad Blood», «Flaws» і «Pompeii». Менавіта «Pompeii» прынёс поспех гурту і дасягнуў 2-га месца ў афіцыйным хіт-парадзе сінглаў Вялікабрытаніі[2], а таксама заняў 1-ае месца ў чарце Шатландыі. 4 сакавіка 2013 года адбыўся рэліз дэбютнага альбома Bad Blood, які дасягнуў вяршыні чарта альбомаў Вялікабрытаніі[3]. 17 ліпеня таго ж года гурт выпускае ў якасці сінгла «Things We Lost In The Fire».

Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэн Сміт — лідар гурта, вакал
  • Крыс 'Вудзі' Вуд — ударныя, бэк-вакал
  • Уіл Фаркварсан — гітара, бэк-вакал
  • Кайл Сіманс — клавішныя, бэк-вакал

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы
  • «Bad Blood» (2013)
Сінглы
  • «Flaws» / «Icarus» (2011)
  • «Overjoyed» (2012)
  • «Bad Blood» (2012)
  • «Flaws» (2012)
  • «Pompeii» (2013)
  • «Laura Palmer» (2013)
  • «Things We Lost In The Fire» (2013)
  • «Of The Night» (2013)
  • «Locked out of Heaven» (cover, 2012)
  • «Pompeii» (Audien Radio Edit)

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Overjoyed Bastille release debut Virgin single. EMI Music. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  2. 2013 Top 40 Official UK Singles Archive. The Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  3. 2013 Top 40 Official UK Albums Archive. UK Albums Chart. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]