Benson & Hedges

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Benson & Hedges — англійскі цыгарэтны брэнд, заснаваны ў Канадзе ў 1873 годзе, які належыць кампаніям Philip Morris International, British American Tobacco ці Japan Tobacco у залежнасці ад рэгіёна. У Вялікабрытаніі брэнд зарэгістраваны на Олд Бонд Стрыт у Лондане, а цыгарэты вырабляюцца ў Ліснафілане ў Баліміне, Паўночная Ірландыя.

У некаторых краінах, дзе Philip Morris не валодае маркай Benson & Hedges, напрыклад на Філіпінах, пад брэндам Philip Morris прадаецца варыянт паўночна-амерыканскіх цыгарэт Benson & Hedges.