Billboard Hot 100

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Billboard Hot 100 («гарачая сотня Білборда») — хіт-парад ста найбольш папулярных у ЗША песень, які штотыдзень публікуецца амерыканскім часопісам Billboard. Фактычна ён з’яўляецца афіцыйным хіт-парадам ЗША — самага буйнога нацыянальнага музычнага рынку ў свеце. Паслужыў прататыпам мноства аналагічных чартаў, якія складаюцца па выніках продажу па ўсім свеце. «Братэрскі» хіт-парад альбомаў завецца Billboard 200.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Billboard публікаваў тры розных хіт-парады песень. Хіт-парад «Best Sellers in Stores», які традыцыйна лічыцца папярэднікам і правобразам цяперашняга чарта, быў заснаваны на продажах сінглаў. Хіт-парад «Most Playes by Jockeys» грунтаваўся на тым, колькі разоў тая ці іншая кампазіцыя была пракручана на амерыканскіх радыёстанцыях за мінулы тыдзень. Хіт-парад «Most Played in Jukeboxes» разлічваўся зыходзячы з колькасці заказаў той ці іншай песні ў музычных аўтаматах, якія былі вельмі папулярнымі ў Штатах у 1940-я і 1950-я.

12 лістапада 1955 года ўсе тры хіт-парады былі аб’яднаны ў The Top 100. Сваю цяперашнюю назву чарт атрымаў у 1958 годзе, калі з методыкі падліку папулярнасці былі выключаны ратацыя на радыёстанцыях і ў музычных аўтаматах. Фактычна, аж да 1998 года, хіт-парад быў заснаваны выключна на выніках продажу сінглаў у музычных магазінах ЗША.

Традыцыйная методыка стала падвяргацца крытыцы ў 1990-я гг., калі стала відавочна, што далёка не ўсе самыя папулярныя песні выпускаюцца гуказапіснымі кампаніямі на сінглах (асабліва калі задачай кампаніі з’яўляецца раскрутка альбома ў цэлым). Скажам, кампазіцыя «Don't Speak» групы No Doubt на працягу 16 тыдняў лідыравала ў airplay чартах, заснаваных на колькасці прайграванняў песень на радыёстанцыях, але так і не была выпушчана асобным сінглам.

У 1998 годзе часопіс ізноў стаў улічваць папулярнасць песень на радыёстанцыях пры складанні чарта, а слова «сінглы» ў назве хіт-параду было заменена на «песні». З 2003 года пры складанні хіт-параду таксама ўлічваюцца вынікі сеткавага продажу у анлайн магазінах. У канцы кожнага года складаецца выніковы хіт-парад.

Статыстыка па выканаўцах[правіць | правіць зыходнік]

Архіў хіт-параду за папярэднія дзесяцігоддзі з’яўляецца даволі дакладным барометрам папулярнасці таго ці іншага выканаўца ў ЗША. Найбольшая колькасць песень на першым месцы належыць наступным выканаўцам:

Больш за ўсіх песень у дзясятку прыпадае на долю Мадонны — 38, з іх шэсць дасягнулі другога месца, але не змаглі падняцца на вяршыню хіт-параду. Першым сінглам, які дэбютаваў адразу на першым месцы, быў хіт Майкла Джэксана «You Are Not Alone» (2 верасня 1995 г.) Пасля дэбюты на першым месцы сталі даволі звычайнай з’явай. Майклу Джэксану належыць і іншы рэкорд: пяць песень з яго альбома «Bad» былі выпушчаны ў якасці асобных сінглаў і ўсе яны дасягнулі першага месца ў чартах.

Самы пажылы выканаўца, які ўзначаліў хіт-парад, — Луі Армстранг: яму было 62 года, калі ў 1964 г. песня «Hello, Dolly!» ускараскалася на самую вяршыню. Сярод жанчын аналагічны рэкорд творчага даўгалецця належыць Шэр: ёй было 53 года, калі сінгл «Believe» узначаліў хіт-парад. Унікальна таксама дасягненне Элтана Джона: у прамежку паміж 1970 і 1999 гадамі не было ніводнага года, калі б яго кампазіцыі адсутнічалі ў спісе сарака лепшых песень ЗША. Самым удачлівым кампазітарам з’яўляецца Пол Макартні: 32 напісаныя ім песні ўзначальвалі хіт-парад у розныя гады (як правіла, у выкананні яго самога або Beatles). Самым вялікім няўдачнікам лічыцца Джэймс Браўн: дзевяноста дзевяць яго песень патрапілі ў хіт-парад, але ніводная з іх не змагла дасягнуць самай вяршыні.

У красавіку 1964 года, у разгар бітламаніі, Beatles акупавалі ўсе пяць верхніх пазіцый хіт-параду. Іншы прыклад незвычайнага ўсплёску папулярнасці — «каралі дыска» Bee Gees: на працягу 25 з першых 32 тыдняў 1978 года іх песні знаходзіліся на вяршыні хіт-параду (некаторыя з іх у выкананні іншых спевакоў). Больш свежы прыклад — папулярнасць Ашэра, які знаходзіўся на вяршыні больш паловы 2004 года (28 тыдняў) з трыма кампазіцыямі запар і чацвёртай, выпушчанай некалькі пазней.

Статыстыка па песнях[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на люты 2011 года, на вяршыні хіт-параду за ўсю яго гісторыю пабывала 1000 песень. Юбілейным тысячным хітом на вяршыні чарта стала песня Lady Gaga «Born This Way».[1][2] Калі ў другой палове 1980-х рэдкая кампазіцыя праводзіла на вяршыні хіт-параду больш двух тыдняў (і ніводная — больш чатырох), у 1990-я гг. звычайнай стала практыка, калі кожны сінгл заставаўся на вяршыні па 8-12 тыдняў. Даўжэй усяго першае месца ў хіт-парадзе займаў сінгл Мэраі Кэры і Boyz II Men «One Sweet Day» — 16 тыдняў у 1995-96 гг. З 1956 па 1992 год гэты рэкорд належаў сінглу Элвіса Прэсли «Hound Dog» (11 тыдняў у 1956 г.), з 1992 па 1996 г. — Уітні Х’юстан з песняй «I Will Always Love You» (14 тыдняў у 1992 г.) Самае працяглае знаходжанне на другім месцы было зафіксавана ў 1995 г. (Уітні Х’юстан, «Exhale (Shoop Shoop)», 11 тыдняў). Даўжэй усіх заставаўся ў хіт-парадзе сінгл Ліэн Раймс «How Do I Live» (69 тыдняў у 1996-97 гг.), хоць ён так і не дабраўся да першага месца.

Калядны шлягер Бінга Кросбі «White Christmas» перавыдаваўся дзевяць разоў і кожны раз трапляў у хіт-парад, стаўшы ў выніку самым прадаваным сінглам у гісторыі. Самай часта пераспяванай кампазіцыяй з’яўляецца «Unchained Melody»: яна трапляла ў хіт-парад у выкананні дзевяці розных выканаўцаў.

Статыстыка па гадах[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Trust, Gary (2011-02-16). "Lady Gaga Claims 1,000th Hot 100 No. 1 with 'Born This Way'". Billboard. Nielson Business Media, Inc. Праверана 2011-02-16.
  2. Песня Лэдзі Гагі стала тысячным лідарам чарта Billboard. (руск.) (Праверана 17 лютага 2011)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]