Bing

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Bing
Bing logo
URL:

bing.com

Камерцыйны:

Так

Тып сайта:

Пошукавая сістэма

Рэгістрацыя:

Па жаданні

Мова(ы):

Шматмоўны (40)

Уладальнік:

Microsoft

Аўтар:

Microsoft

Пачатак працы:

1 чэрвеня 2009 года

Цяперашні стан:

Працуе і развіваецца

Bing (бел.: Бінг) - пошукавая сістэма, распрацаваная міжнароднай карпарацыяй Microsoft. Даступная па адрасу http://www.bing.com/. Раней мела наступныя найменні і адрасы:

У наш час Bing займае 2-е месца ў спісе самых папулярных пошукавых сістэм[1], у адрозненне ад якіх мае шэраг эксклюзіўных магчымасцяў, такіх як прагляд вынікаў пошуку на адной старонцы (замест прагортвання шматлікіх старонак вынікаў пошуку), а таксама дынамічнае карэктаванне аб'ёму інфармацыі, якая адлюстроўваецца для кожнага выніку пошуку (напрыклад, толькі назва, кароткая ці вялікая зводка).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1998 года з'явіўся сайт Microsoft Network Search (скарочана MSN Search), які ўяўляў сабой пошукавую сістэму Microsoft, якая ўтрымлівала пошукавую машыну, індэкс, а таксама вэб-сканар.

Пазней, 8 сакавіка 2006 года была прадстаўлена бэта-версія сэрвіса Windows Live Search, а 12 верасня 2006 года адбыўся яе канчатковы рэліз, які замяніў састарэлую сістэму MSN Search.

Новы пошукавы механізм дазваляў карыстальнікам шукаць сярод даных канкрэтнага тыпу, у вэб-інтэрфейсе выбіраемага пры дапамозе ўкладак: па вэб-старонкам, навінам, выявам, музыцы, на працоўным стале, у каталогах і ў Microsoft Encarta. MSN Search імкнулася зрабіць так, каб у іх пошукавай сістэмы было больш за 2,5 млрд запытаў па ўсім свеце за кожны месяц і «быць больш карыснай, падаючы карыстальнікам палепшаны доступ да інфармацыі і больш дакладныя адказы на пытанні». У меню настройкі Internet Explorer можна змяніць пошукавую сістэму зададзеную па змоўчанні.

21 сакавіка 2007 года кампанія Microsoft абвясціла, што пошукавая сістэма Live Search перастане быць часткай комплексу прадуктаў Windows Live. Live Search была інтэгравана ў Live Search and Ad Platform узначаленых Satya Nadella, якая з'яўлялася часткай Microsoft. У рамках гэтай змены, Live Search была аб'яднана з Microsoft adCenter.

Напачатку 2009 года ў кампаніі Microsoft пачалося ўнутранае тэсціраванне новага пошукавага рухавічка з кодавым імем Kumo, які з 1 чэрвеня 2009 года стаў асновай прыйшэлай на змену Live Search пошукавай сістэмы Bing.

У 2011 годзе Microsoft атрымалася дасягнуць пагаднення з канадскай кампаніяй Research In Motion на падаванне пошуку на мабільных тэлефонах канадскага вытворцы[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Top 15 Most Popular Search Engines - June 2012
  2. Peter Bright Microsoft partners with RIM to bring Bing to BlackBerry (англ.) . Ars Technica (2011-05-03). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2011. Праверана 4 мая 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пошукавыя машыны