Black Belt

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Black Belt — амерыканскі часопіс пра баявыя мастацтвы і адзінаборствы, заснаваны ў 1961 годзе Уэхара Мітосі. На працягу першых гадоў публікацыі Уэхара быў практычным уладальнікам і выдаўцом. «Black Belt» — адно з самых старых выданняў, якія маюць справу з самаабаронай і баявымі мастацтвамі ў Злучаных Штатах Амерыкі. Часопіс піша практычна аб усіх баявых мастацтвах і стылях якія маюць нацыянальнае або міжнароднае распаўсюджванне, уключаючы дзюдо, тэквандо, хапкідо, каратэ, кунгфу, дзюдзюцу, айкідо, джыткундо, панкраціон і іншыя дысцыпліны. Асноўная тэматыка — байцоўскія тэхнікі і персаналіі баявых мастацтваў, па-за залежнасці ад узросту. Часопіс робіць упор на сістэмы самаабароны, уключаючы тэхніку ваенных і паліцэйскіх. Мала ўвагі звяртаецца на алімпійскія спаборніцтвы па дзюдо, тэквандо, барацьбе і боксе, але ў той жа час надаецца асаблівая ўвага камерцыйна прарэкламаваным змяшаным баявым мастацтвам і іх асноўным байцам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]