Bloomsbury

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Bloomsbury Publishing plc
Тып

Book Publisher

Год заснавання

1986

Заснавальнікі

Найджэл Ньютан (англ.: Nigel Newton)

Размяшчэнне

36 Soho Square, London W1D 3QY

Абарот

£100 miliion

Сайт

bloomsbury.com

Bloomsbury Publishing PLC (блумсберы) — адно з кніжных выдавецтваў Вялікабрытаніі, Лондан. Кнігі і аўтары «Bloomsbury» неаднаразова ўдастойваліся шматлікіх прэмій і ўзнагарод.

Пра выдавецтва[правіць | правіць зыходнік]

Bloomsbury Publishing PLC гэта незалежнае выдавецтва, якое знаходзіцца ў Лондане і вядома выпускам раманаў. У 1999 і 2000 яно ўдастойвалася звання «Выдавецтва года». Поспех выдавецтва ў апошнія гады звязаны, галоўным чынам, з серыяй кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра.

Кампанію заснаваў у 1986 годзе Найджэл Ньютан (англ.: Nigel Newton), які раней працаваў у іншых выдавецтвах. Да 1995 года кампанія апынулася сярод афіцыйна зарэгістраваных прадпрыемстваў, якія прыносяць прыбытак 5,5 мільёна фунтаў, што дазволіла ёй асвоіць выпуск кніг у мяккіх вокладках і дзіцячай літаратуры. Правільнае ўкладанне капіталу прынесла да 1998 году яшчэ 6,1 мільёна фунтаў, дзякуючы чаму быў адкрыты амерыканскі філіял выдавецтва. У 2000 Bloomsbury набыло A&C Black PLC, а ў 2002 — Whitakers Almanack, пасля чаго былі зроблены і іншыя набыцці.

Дзіцячыя кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых вядомых праектаў выдавецтва - серыя кніг пра Гары Потэра. На сённяшні дзень ужо выдадзена семь кніг.

Доўгі час розныя выдавецтвы адмаўляліся прымаць рукапіс кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень». Але ў 1995 годзе «Bloomsbury» пагадзілася яе надрукаваць. Кніга выйшла тыражом усяго ў 1000 копій 26 чэрвеня 1997 года. У выдавецтве не маглі прадставіць, што простая дзіцячая казка будзе карыстацца такой папулярнасцю. Гісторыя пра Потэра імгненна стала хітом у Вялікабрытаніі, а потым і ва ўсім свеце. За чатыры гады абарачэнне выдавецтва вырасла на 143% і склала ў 2001 годзе $100 млн.

Іншыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфічная кніга «Dork Whore» Ірыса Бара

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]