Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116
Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116 (вымаўляецца: Альбіна) — імя, якое спрабавалі даць бацькі свайму дзіцяці ў маі 1996 у Швецыі.
Бацькі гэтага дзіцяці (нарадзілася ў 1991) планавалі наогул ніколі не даваць яму імя — як пратэст супраць жорсткага заканадаўства пра імёны для дзяцей, якое дзейнічае ў Швецыі. Згодна з законам, імя можна выбіраць спаміж прыблізна 1000 зарэгістраваных, а калі ніводнае з іх не падабаецца, бацькі маюць права прасіць дазволу на новае імя ў судзе.
Калі дзіцёнку споўнілася 5 гадоў і бацькі так і не далі яму імя, акружны суд у Гальмштадзе (Halmstad, поўдзень Швецыі) прызначыў ім штраф у памеры 5 тысяч крон (прыблізна 550 еўра). У адказ на гэта бацькі папрасілі дазволу на імя з 43 літар і лічбаў, сцвярджаючы, што гэта «змястоўнае, экспрэсіянісцкае ўтварэнне, якое мы разглядаем як твор мастацтва» (en: a pregnant, expressionistic development that we see as an artistic creation). На думку бацькоў, да імя трэба падыходзіць з пункту гледжання патафізікі. Суд адмовіў у рэгістрацыі гэтага імя і пацвердзіў штраф. Тады бацькі паспрабавалі змяніць імя на A. Але суд ізноў адмовіў у рэгістрацыі, матывуючы гэта тым, што імя не можа складацца толькі з адной літары.