CEO
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Не блытаць з артыкулам SEO.
амер. англ. Chief Executive Officer (CEO), даслоўна — галоўны выканаўчы дырэктар, (брыт. англ. director general) — вышэйшая службовая асоба кампаніі (генеральны дырэктар, старшыня кіравання, прэзідэнт, кіраўнік). Вызначае агульную стратэгію прадпрыемства, прымае рашэнні на вышэйшым узроўні, выконвае прадстаўніцкія абавязкі.
Шматлікія дыскусіі ў перакладніцкай супольнасці маюць адзін вынік: перакладаць гэты тэрмін на беларускую мову трэба як «генеральны дырэктар», бо па сваіх функцыях CEO найбольш блізкі да гэтага беларускага паняцця.
На справе гэта пасада шмат у чым залежыць ад структуры пэўнай кампаніі. Таму яна можа пазначаць як першага чалавека кампаніі, так і толькі аднаго з яе дырэктараў, які выконвае некаторыя вызначаныя абавязкі.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра значэнне і ўжыванне слоў або выразаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра прафесіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |