Фінансавы дырэктар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з CFO)

Фінансавы дырэктар (CFO англ.: Chief Financial Officer) — адзін з вышэйшых кіраванцаў кампаніі, адказны за кіраванне фінансавымі патокамі бізнесу, за фінансавае планаванне і справаздачнасць. Вызначае фінансавую палітыку арганізацыі, распрацоўвае і ажыццяўляе меры па забеспячэнні яе фінансавай устойлівасці. Кіруе працай па кіраванні фінансамі зыходзячы са стратэгічных мэт і перспектыў развіцця арганізацыі, па вызначэнню крыніц фінансавання з улікам рыначнай кан’юнктуры. У тыповай схеме кіравання кампаніяй займае пасаду віцэ-прэзідэнта па фінансах і падсправаздачны прэзідэнту кампаніі ці генеральнаму дырэктару. Часта з’яўляецца членам савета дырэктараў.