Сі-Эн Таўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з CN Tower)
Сі-Эн Таўэр

Сі-Эн Таўэр (анг: CN Tower) — самы высокі будынак у свеце з 1976 па 2007 год. Яго вышыня складае 553,33 метра. Размешчаны ў Таронта (Канада, правінцыя Антарыа) і з'яўляецца сімвалам гэтага горада. Штогод Сі-Эн Таўэр наведваюць звыш 2 мільёнаў чалавек.

Першапачаткова абрэвіятура СN расшыфроўваўся як Canadian National (бо будынак належаў кампаніі Canadian National Railway Company), аднак, у 1995 годзе вежу набыла кампанія Canada Lands Company (CLC). Жыхары Таронта пажадалі захаваць ранейшую назву тэлевежы, таму цяпер абрэвіятура CN афіцыйна расшыфроўваецца як Canada's National.