Canal+

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Canal +
Canal+.svg
Краіна

Flag of France.svg Францыя

Дата пачатку вяшчання

4 лістапада 1984 года
ў 8 гадзінн раніцы

Раннія назвы

Canal 4, canal plus

Слоган

Canal+ et tellement plus encore !

Сайт

http://canalplus.fr

Canal+ (Канал+, Канал плюс) — прыватны французскі паўуніверсальны тэлевізійны канал з абаненцкай платай, асноўныя кірункі якога кіно і спорт. Самы першы прыватны канал з абаненцкай платай ва Францыі, належыць французскай медыякампаніі Groupe Canal+ (філіял Vivendi).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канал пачаў сваё вяшчанне 4 лістапада 1984 года ў 8 гадзінн раніцы. У 1986 годзе ў канала быў адзін мільён падпісчыкаў.

З запускам лічбавага спадарожніка 27 красавіка 1996 гады з'явіліся роднасныя каналы:

  • Canal+ Jaune (Жоўты) на гэты момант Canal+ Cinéma
  • Canal+ Bleu (Сіні) на гэты момант Canal+ Décalé
  • Canal+ Vert (Зялёны) на гэты момант Canal+ Sport.[1]
  • Canal+ 16/9 на гэты момант Canal+ Hi-Tech
  • Canal+ Family новы тэлеканал запушчаны Canal+ 20 кастрычніка 2007 года.

Каналы[правіць | правіць зыходнік]

  • Canal+ Spain — запушчаны ў 1990 годзе як платны аналагавы канал. На гэты момант частка альянсу Digital+.
  • Canal+ Poland — спадарожнікавае тэлебачанне Cyfra+.
  • Canal+ Scandinavia — запушчаны ў 1977 годзе, платнае тэлебачанне C More Entertainment.
  • Canal+ Netherlands — пасля набыты FilmNet — назва, выкарыстаная для розных платных тэлевізійных каналаў у Еўропе на працягу 1980-х, 1990-х і 2000-х гадоў. У 2006 годзе каналы былі ўласнасцю медыякампаніі Liberty Global.
  • Canal+ Flanders — пасля быў прададзены. На гэты момант вядомы як Prime TV.
  • Canal+ Wallonia — вядомы як BeTV.
  • Tele+ Digitale — італьянскае аддзяленне, прададзена кампаніі News Corporation. На гэты момант кампанія вядомая як Sky Italia.
  • Premiere — платны нямецкі тэлеканал, запушчаны ў 1990 годзе. Быў заснаваны Canal+, Bertelsmann і Kirch Group. На гэты момант кампанія вядомая як Sky Deutschland, уласнікам якой з'яўляецца News Corporation, заснаваная Рупертам Мёрдакам.
  • Canal+ Horizons — тэлеканал, які вяшчае ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Група Canal+[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. L'historie du Groupe Canal+ de 1983 à nos jours. Праверана 26 ліпеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]