Звычайны ляляк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Caprimulgus europaeus)
Звычайны ляляк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caprimulgus europaeus Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Зімовы арэал
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  555569
NCBI  111811
EOL  13986
FW  369534

Звычайны ляля́к (Caprimulgus europaeus) — птушка сямейства леляковых. Распаўсюджаны ў Еўразіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы; на Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 25-28 см, размах крылаў 53-64 см. Памерамі з дразда, адрозніваецца неяркім шэравата-бурым апярэннем, якое добра хавае птушку на фоне кары ці лясной коўдры. Як і іншыя віды сямейства, мае вялікія вочы, кароткую дзюбу з вельмі вялікім разрэзам роту і кароткія ногі, якія не вельмі падыходзяць для перамяшчэння па зямлі і для абхоплівання галін дрэў. Галава вялікая, з вельмі шырокай, як «пашча», дзюбай, вочы чорныя. У самца рулявыя з белымі канцамі і 3 белыя плямы на канцах крылаў. Маладыя падобныя да самкі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя ўсхода i поўначы). Насяляе сухія, светлыя дрэвастоі, сасновыя бары, бярозавыя і таполевыя гаi, больш часта паблізу прасек, пералескаў, пагоркаў або палёў. У стэпах — дрэвастоі і пакрытыя кустамі тэрыторыі (таксама ў паўпустынях), бязлесныя схiлы гор. У Арменіі даходзіць да 2500 м над у.м., на Каўказе — да 2200 м. У Афрыцы на зімоўцы розныя біятопы — ад вільготных вечназялёных лясоў да сухіх зараснікаў акацый паблізу ўзбярэжжаў і на вышыні ад 1500 да 5000 м.

Пералётны від. Месцы зімовак: Афрыка на поўдзень ад Сахары, галоўным чынам усходняя частка кантынента на поўнач ад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Намібіі. Адносна нешматлікі на зімоўцы на захадзе Афрыкі і вельмі нешматлікі ў Індыі і Пакістане.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі, на якіх палюе з лёту.

Гняздо — ямка без высцілкі проста на зямлі ў сухім месцы ў светлым лесе або на адкрытай тэрыторыі, часам у кусце або прыкрытае расліннасцю.

Яйкі

Яйкі (звычайна 2, часам 1) эліптычныя, падоўжаныя, з тупымі канцамі, бела-шэрыя або бела-жаўтаватыя. Глыбокія плямы — светлыя, шэрыя, папялістыя або з ліловым адценнем, паверхневыя – аліўкава-карычневыя, цёмна-карычневыя, зялёныя, жоўта-аліўкавыя або аліўкавыя. Размяшчэннем плям нагадвае мармур.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с., іл.