Catholic.by

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Catholic.by
Выява лагатыпа
URL catholic.by
Камерцыйны не
Тып сайта прэса[d]
Бягучы статус актыўны

Catholic.by — афіцыйны партал Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Апрача беларускай (асноўная) мае яшчэ 4 моўныя версіі — рускую, англійскую, польскую і нямецкую.

У 2008 годзе на сайце з’явіліся блогі, сярод аўтараў якіх вядомы беларускі тэолаг і філосаф дк. Пётр Рудкоўскі OP, святар з Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка, а таксама Андрэй Расінскі.[1]

29 верасня 2009 года цалкам перапрацаваны дызайн і структура сайта — замест агульнай стужкі навін з’явілася тры сегменты — Беларусь, Ватыкан, Замежжа. Больш зручным стаў доступ да фотаматэрыялаў партала, а таксама да відэасэрвісаў Ватыкана. З’явілася інтэрактыўная карта каталіцкіх парафій Беларусі, дзе можна знайсці час правядзення набажэнстваў і кантакты ксяндзоў.[2]

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Блогі на catholic.by(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 15 кастрычніка 2008
  2. Кастусь Шыталь. Новая версія парталу Catholic.by(недаступная спасылка) // Westki.info, 29.09.2009

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]