Каўлерпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Caulerpa)
Каўлерпа

Caulerpa prolifera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caulerpa J.V.Lamour., 1809

Тыпавы від
Caulerpa prolifera (Forssk.) J.V.Lamour., 1809

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6963
NCBI  76312
EOL  9714
FW  351507

Каўлерпа (Caulerpa) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства каўлерпавых.

Налічваецца каля 60 відаў. Характэрны для флоры трапічных, зрэдку субтрапічных, мораў. Трапляюцца на мелкаводдзі на цвёрдых (камяні, мёртвыя каралы), пясчаных і глеістых грунтах.

Слаявіна складаецца э цыліндрычнай сцелістай часткі даўжынёю 1—2 м, рызоідаў і вертыкальных цыліндрычных або плоскіх простых ці разгалінаваных парасткаў вышынёй да 50 м, марфалагічная разнастайнасць якіх з’яўляецца сістэматычнай прыкметай. Унутры слаявіны знаходзяцца папярочныя цяжы (унутраны шкілет).

Размнажэнне палавое (аноагамія) і вегетатыўнае (часткамі слаявіны).

У краінах Азіі і Акіяніі спажываецца ў ежу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]