Cecidophyopsis ribis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Cecidophyopsis ribis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cecidophyopsis ribis (Westwood, 1869)

Сінонімы
  • Acarus ribis Westwood, 1869
  • Phytoptus ribis Nalepa, 1893
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   70325
EOL   3201009

Cecidophyopsis ribis — від мікраскапічных чатырохногіх кляшчоў (Prostigmata) роду Cecidophyopsis сямейства Eriophyidae.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Аўстралія, Арыентальны рэгіён[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня каля 0,2 мм, цела белае, чэрвепадобнае з 4 нагамі[2]. Сцернум скарочаны. Дарсальныя шчацінкі на шчыціку адсутнічаюць. Геніталіі самак набліжаны да аснаванняў тазікаў ног[3].

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Cecidophyopsis ribis з'яўляецца шкоднікам агрэста і чорных парэчак[3](часам пашкоджвае чырвоныя і белыя парэчкі). Зімоўка і далейшае развіццё кляшчоў адбываецца ўнутры пупышак (у адной пупышцы ​​можа знаходзіцца да 3-8 тысяч асобін). Пасля засялення кляшчамі пупышкі набываюць круглявую форму і да восені становяцца больш буйнымі. У пачатку наступнага года пупышкі ўспушваюцца да памераў гарошыны (дэфармаваныя лісточкі выпінаюць вонкі праз лускавінкі), і паступова набываюць форму маленькага качанчыка капусты, які лопнуў. Рассяляюцца як з пасадачным матэрыялам, так і з дапамогай ветру, птушак, насякомых (большасць пры гэтым гіне). У год бывае пяць пакаленняў: два вясновых і тры летне-асенніх[2].

Для барацьбы са шкоднікамі неабходна выскубанне пупышак і знішчэнне заражаных кляшчамі галінак, выкананне правіл агратэхнікі і выкарыстанне акарыцыдаў[2].

Зноскі

  1. Cecidophyopsis ribis (Westwood 1869) (англ.) . Faunaeur.org. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.
  2. 2,0 2,1 2,2 Смородинный почковый клещ (руск.) . Болезни Сада.Ру. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.
  3. 3,0 3,1 Великань В. С., Гегечкори А. М., Голуб В. Б. и др. Определитель вредных и полезных насекомых и клещей плодовых и ягодных культур в СССР / Сост. Л. М. Копанева — Л.: Колос, 1984. — С. 254—263. — 288 с. — 35000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Великань В. С., Гегечкори А. М., Голуб В. Б. и др. Определитель вредных и полезных насекомых и клещей плодовых и ягодных культур в СССР / Сост. Л. М. Копанева — Л.: Колос, 1984. — С. 254—263. — 288 с. — 35000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]