Celestia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Celestia
Выява лагатыпа
Тып віртуальны планетарый, астраномія
Аўтар Крыс Лорэл
Распрацоўшчыкі супольнасць
Напісана на C++, Lua[1]
Інтэрфейс графічны (GTK+, OpenGL)
Аперацыйная сістэма Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя, Windows
Мовы інтэрфейсу 28 моў.
Першы выпуск 2001
Апошняя версія 1.6.1 (7 чэрвеня 2011[2])
Стан актыўнае
Ліцэнзія GNU GPL
Сайт www.shatters.net/celestia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выгляд Юпітэра і яго спадарожніка Іо

Celestia — свабодная трохмерная астранамічная праграма, створаная на мове праграмавання C++, для платформаў Microsoft Windows, Linux і Mac OS X. Створана Крысам Лорэлам і даступная на ўмовах GNU General Public License.

Праграма, засноўваючыся на Каталогу HIPPARCOS, дазваляе карыстальніку разглядаць аб’екты памерамі ад штучных спадарожнікаў да поўных галактык у трох вымярэннях, выкарыстоўваючы тэхналогію OpenGL. У адрозненне ад большасці іншых віртуальных планетарыяў, карыстальнік можа свабодна падарожнічаць па Сусвету.

НАСА і ЕКА выкарыстоўваюць Celestia у адукацыйных[3] і прапагандысцкіх праграмах[4], а таксама як інтэрфейс для праграм аналізу траекторый[5], але не варта яе блытаць з падобнай праграмай ЕКА — Celestia 2000.

Дадаткі да праграмы дазваляюць дадаваць як рэальна існуючыя аб’екты, так і аб’екты з выдуманых сусветаў, створаныя іх фанатамі (Зорныя войны, Вавілон 5, Рука Арыёна і іншыя)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Праект Celestia на freecode.com.
  2. Рэпазітар Celestia. SourceForge.net. Geeknet, Inc. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 9 June 2011.
  3. Celestia Exploration Activity(недаступная спасылка). NASA Learning Technologies. National Aeronautics and Space Administration (2005). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2007. Праверана 26 кастрычніка 2007.
  4. Mars Express orbit lowered(недаступная спасылка). Closing in on the Red Planet. European Space Agency (2003). — «Upcoming Mars Express flight orbits until 7 January, getting closer to the Red Planet. Generated with Celestia software.»  Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2012. Праверана 26 кастрычніка 2007.
  5. Schouten, G. Space Trajectory Analysis (STA) (PDF)(недаступная спасылка). Delft University of Technology. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2007. Праверана 21 сакавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]