Cessna 208
Cessna 208 (бел.: Сэсна 208) — лёгкі аднаматорны турбавінтавы самалёт з фіксаваным шасі. Выпускаецца кампаніяй Cessna з 1984. Існуюць пасажырскія, грузавыя і ваенныя мадыфікацыі.
|
Гісторыя [правіць]
Распрацоўка Cessna 208 пачалася ў 1980. Пасля двух гадоў тэставання, у снежні 1982, адбыўся першы палёт прататыпа. У жніўні 1984 самалёт запушчаны ў серыю. Яшчэ ў працэсе распрацоўкі праектам зацікавіўся буйны аператар авіяперавозак FedEx. Па яго заказу былі створаны грузавыя версіі: Cargomaster і Super Cargomaster (усяго каля 300). На аснове гэтых мадыфікацый Cessna пачала распрацоўку мадэляў для пасажыраперавозак і ВПС, у асноўным прызначаных на экспарт. Ужо да 1998 было прададзена больш за тысячу экзэмпляраў, прычым 60% – за мяжу.
Выкарыстоўванне самалёта ў розных умовах патрабавала варыятыўнасці ў абсталяванні: Cessna 208 можа абсталявацца паплаўкамі, лыжамі, зброяй, пасажырскія месцы могуць ператварацца ў грузавы адсек, або грузавы кантэйнер можа выкарыстоўвацца ў якасці багажнага аддзялення.
28 красавіка 2008 Cessna аб'явіла, што ўсе новыя мадэлі будуць пастаўляцца з навігацыйнай сістэмай Garmin G1000.
Характарыстыкі [правіць]
Мадыфікацыя Grand Caravan
- Экіпаж: 1 чалавек
- Пасажыры: 14
- Размах крылаў: 15,88 м (52′ 1")
- Даўжыня: 12,67 м (41′ 7")
- Вышыня: 4,7 м (15′ 55")
- Грузападымальнасць: 1841 кг (4000 фнт)
- Максімальная хуткасць: 324 км/ч (175 вузлоў)
- Рухавік: Pratt & Whitney PT6A-114A, 503 кВт (675 к.с.)
- Запас паліва: 1268 л (335 галонаў)
- Маса пустога самалёта: 2075 кг (4575 фнт)
- Максімальная ўзлётная маса: 3980 кг (8785 фнт)
Мадыфікацыі [правіць]
Пасажырскія [правіць]
- Cessna 208A Caravan I (1984) — базавая версія.
- Cessna 208A Caravan 675 (1997) — версія з больш магутным рухавіком PT6A-114A.
- Caravan Amphibian — версія з усталяванымі паплаўкамі Wipaire 8000[1].
- Cessna 208B Grand Caravan — версія на 14 пасажыраў з рухавіком PT6A-114A.
- Soloy Pathfinder 21 (1997) — двухматорная версія кампаніі Soloy.
Грузавыя [правіць]
- Cessna 208A Cargomaster (1984) — версія з павялічанай колькасцю абсталявання і дабаўленым падфюзеляжным кантэйнерам.
- Cessna 208B Super Cargomaster (1998) — мадыфікацыя Cargomaster на аснове серыі B.
Ваенныя [правіць]
- U-27A — базавая ваенная мадыфікацыя.
- C-98 — версія U-27A для бразільскіх ВПС.
- C-16 — праектаваная версія. Магчыма выкарыстоўванне ў Цэнтральнай Амерыцы.
- AC-208 Combat Caravan — версія, узброеная ракетамі Hellfire. Выкарыстоўваецца Іракам і Ліванам.
Эксплуатанты [правіць]
Грамадзянская авіяцыя [правіць]
Аўстралія
Батсвана
Беліз
Бразілія
Венесуэла
Вялікабрытанія
Грэцыя
ЗША
Калумбія
Канада
Новая Зеландыя
Панама
Парагвай
Перу
Тайланд
Уругвай
Францыя
Чылі
Ваенная авіяцыя [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт (англ.)
Зноскі
- ↑ Caravan Amphibian (англ.)
