Альберт фон Шаміса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cham.)
Альберт фон Шаміса
ням.: Adelbert von Chamisso
фр.: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt
Дата нараджэння 30 студзеня 1781(1781-01-30)[1][2][…]
Месца нараджэння фамільны замак Банкур, Шампань, Францыя
Дата смерці 21 жніўня 1838(1838-08-21)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці Берлін
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Antonie Piaste[d]
Род дзейнасці батанік, паэт, птэрыдолаг, брыёлаг, пісьменнік, натураліст, заолаг, падарожнік-даследчык, куратар, батанічны калекцыянер, афіцэр
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Сайт chamisso-gesellschaft.de (ням.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Adelbert von Chamisso на Віківідах
Старонка на Віківідах
Adelbert von Chamisso на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Адэльберт фон Шаміса (Adelbert von Chamisso; 30 студзеня 1781, Шампань, Францыя — 21 жніўня 1838) — нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім універсітэце. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел у расійскай кругасветнай экспедыцыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У фантастычнай аповесці «Незвычайная гісторью Петэра Шлеміля» (1814) выказаны рамантычны пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія А. фон Шаміса вызначаецца дэмакратычнай накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар’яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі нямецкай народнай песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызваленчай барацьбы, вобразы грэчаскіх, іспанскіх, рускіх, польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгааннікі» (1831). Перакладаў з французскай, іспанскай, дацкай, рускай моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыку Р. Шуман.

Аўтар кнігі «Падарожжа вакол свету на караблі „Рурык“» (1834—36).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Папковіч[4], Лявон Баршчэўскі[5].

  • у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.

Зноскі

  1. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. а б Chamisso, Adelbert von // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 825–826.
  3. https://www.babelio.com/auteur/Adelbert-von-Chamisso/9050
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  5. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).