Зуёк малы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Charadrius dubius)
Малы зуёк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrius dubius (Scopoli, 1786)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176529
NCBI  225396
EOL  1049361
Charadrius dubius

Зуёк малы (Charadrius dubius) — птушка роду Зуйкі (Charadrius) з сямейства Сяўцовыя (Charadriidae)

Невялікая птушка буйнейшая за вераб’я. Жыве на пясчаных або галечнікавых узбярэжжах рэк і азёр, часам далёка ад вады. Пералётная птушка.

Афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела белы, на зобе ёсць папярочная паласа чорнага колеру. Цемя чарнавата, на ілбе шырокая чорная паласа, абмежаваная зверху тонкай белай паласой і праходзіць праз абведзеныя жоўтай аблямоўкай вочы. Колер ног — шэра-чырвоны.

Гняздо зуйка выглядае як невялікае паглыбленне ў пяску, часам з валікам з каменьчыкаў. Самка адкладае 4 жаўтлявых з цёмнымі кропкамі яйкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]