Charlie Hebdo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Charlie Hebdo
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
фр.: Charlie hebdo[1]
Тып satirical newspaper[d]
Фармат Berliner[d]
Уладальнік Laurent Sourisseau[d]
Краіна  Францыя
Рэдактар Charb[d], Philippe Val[d], Gébé[d] і Gérard Biard[d]
Галоўны рэдактар Gérard Biard[d] і Georges Wolinski[d]
Заснавана 1970
Тэматыка сатыра
Палітычная прыналежнасць Левыя
Мова французская
Перыядычнасць штотыднёвік
Галоўны офіс
Тыраж 150 000
ISSN 1240-0068
Узнагароды
Вэб-сайт charliehebdo.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Charlie Hebdo (вымаўляецца: [ʃaʁli ɛbdo], Шарлі-Эбдо) — французскі сатырычны штотыднёвік, выходзіць па серадах. Публікуе карыкатуры, рэпартажы, дыскусіі і анекдоты, якія часта маюць непачцівы і нон-канфармісцкі тон. Займаючы левыя і свецкія пазіцыі, высмейвае палітыкаў, ультраправых і разнастайныя цэрквы. Штотыднёвік з’явіўся ў 1969 годзе і выходзіў па 1981 год, затым перастаў выпускацца, але быў адроджаны ў 1992. З 1960 года выдаваўся яго папярэднік, штомесячны часопіс «Хара-Кіры».

У наш час галоўны рэдактар Charlie Hebdo — Стэфан Шарбанье (Шарб), яго папярэднікамі былі Франсуа Кавана (1969—1981) і Філіп Валь (1992—2009).

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі у арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім[2].

1 сакавіка 2006 года часопіс апублікаваў «Маніфест дванаццаці» (фр.: Manifeste des douze) супраць новага таталітарызму — ісламізму, новай сусветнай пагрозы для дэмакратыі пасля фашызму, нацызму і сталінізму.

Напад 7 студзеня 2015 года[правіць | правіць зыходнік]

7 студзеня 2015 года падчас узброенага нападу на офіс рэдакцыі ў Парыжы былі забіты 12 чалавек. Двое нападнікаў зрабілі каля трыццаці выстралаў з аўтаматычнай зброі[3].

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1240-0068
  2. Charlie Hebdo publie des caricatures de Mahomet (фр.). BMFTV. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 7 студзеня 2015.
  3. "EN DIRECT. "Charlie Hebdo" : 10 morts suite à une attaque d'hommes armés" [французская]. pure médias. 2015-01-07. Праверана 2015-01-07.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]