chdir

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

cd таксама даступная як chdir (англ.: change directory перакладаецца як змяніць каталог) — каманда каманднага радку, якая ўжываецца для змены бягучага каталогу ў Unix, Linux, DOS, Windows, а таксама ў іншых аперацыйных сістэмах. Таксама даступная для выкарыстання ў скрыптах каманднага інтэрпрытатару альбо ў DOS пакетных (.bat) файлах. cd часта ўбудавана ў абалонкі, такія як Bourne shell, csh, tcsh, bash (дзе выклікаецца С функцыя POSIX chdir()) і ў DOS COMMAND.COM.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Каманду cd можна выкарыстоўваць для пераходу ў які-небудзь каталог файлавай сістэмы, у тым ліку ў каранёвы каталог, падкаталогі, а таксама для вяртання назад у хатні каталог. Напрыклад, калі ў Unix-падобнай сістэме бягучы рабочы каталог хатні (~), карыстальнік можа праглядзець яго змесціва і перайсці да падкаталога games, скарыстаўшы такія каманды:

Chdir example.png
user@wikipedia:~$ ls
workreports games encyclopedia text.txt
user@wikipedia:~$ cd games
user@wikipedia:~/games$

cd дае розны эфект у розных аперацыйных сістэмах, калі ўдываць яе без аргументаў. Так, у DOS будзе паказаны поўны шлях да бягучага рабочага каталога[1], а ў Unix адбудзецца пераход у хатні каталог[2]. Эфект ад каманды cd у розных скрыптах альбо пакетах таксама адрозніваецца. Напрыклад у DOS можна непасрэдна змяніць рабочы каталог з пакетнага файла з дапамогай каманды, а ў UNIX выклік у скрыпце cd, як правіло, не змяняк рабочы каталог карыстальніка (як следства перадачы кіравання ў UNIX-скрыптах асобнай абалонцы з уласнай адраснай прасторай).

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Chdir (Cd) Microsoft Command-line reference A-Z
  2. Basic UNIX commands Computing Information for Stanford Linguists

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]