Лістаеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Chrysomelidae)
Лістаеды

Chrysolina herbacea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysomelidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114509
NCBI  27439
EOL  7463
FW  69420

Лістаеды (Chrysomelidae) — адно з найбуйнейшых сямействаў цвердакрылых насякомых, якое налічвае да 35 000 відаў, апісаных ў 2500 родах. Патэнцыйная колькасць відаў можа быць значна больш: да 50 або 60 тысяч відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 20 мм. Цела круглае, авальнае або цыліндрычнае. Афарбоўка пераважна яркая, з металічным бляскам, бывае з плямамі і палосамі. Вусікі найчасцей 11-членікавыя, нітка- або ружанцападобныя. Крылы добра развітыя. Ногі бегальныя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш шматлікія ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі больш за 300 відаў. Жывуць пераважна ў лясах, на лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, некаторыя — пад вадой.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца лісцем (адсюль назва). Характэрны палавы дымарфізм. Адкладваюць яйкі, ёсць яйцажывародныя. Лічынкі валікападобныя, укрытыя бародаўкамі або валаскамі, з развітымі груднымі нагамі, праходзяць 3—5 узростаў. Кукалка свабодная, радзей у кокане.

Значэнне для чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Большасць відаў — шкоднікі лясных, палявых, пладовых, агароднінных раслін. Найбольш вядомы каларадскі жук, зерневым злакам шкодзяць хлебныя[1] і агародныя блошкі[2], хлебныя п’явіцы (Oulema); буракам, лёну — бураковыя[3] і льняныя блошкі (Aphthona euphorbiae); дрэвам — таполевы (Chrysomela populi), дубовы, вярбовы лістаеды і інш. Некаторыя віды выкарыстоўваюць для біялагічныя барацьбы з пустазеллем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]