Бадзяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cirsium)
Бадзяк

Бадзяк разналісты (Cirsium heterophyllum) —
тыпавы від роду Бадзяк.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cirsium Mill., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36334
NCBI  41549
EOL  38277
GRIN  g:2626
IPNI  8317-1

Бадзя́к[3], Чартапалох[4] (Círsium) — род шматгадовых, або двугадовых травяністых раслін з сямейства астравых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмат- або двухгадовыя травяністыя, пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыстараздзельным або суцэльным лісцем без прылісткаў. Кветкі трубчастыя, кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шыпаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая сціснутая сямянка з чубком.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Род аб'ядноўвае, па розных дадзеных, ад больш чым 200 да 484 відаў з Паўночнага паўшар'я.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 481 від[5]. Некаторыя з іх:

Cirsium arizonicum
Cirsium canum
Бадзяк палявы (Cirsium arvense)

Паводле базы даных The Plant List, від Cirsium setosum (Willd.) Besser прызнаны сінонімам віду Бадзяк палявы (Cirsium arvense (L.) Scop.).

Гібрыды[правіць | правіць зыходнік]

  • Cirsium ×canalense
  • Cirsium ×crassum
  • Cirsium ×erosum
  • Cirsium ×iowense
  • Cirsium ×vancouverense

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Многія віды — меданосы, лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Бадзяк палявы (Cirsium arvense) — злоснае пустазелле. Некаторыя віды ў народзе называюць асотам.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Бадзяк у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.213
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Cirsium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Праверана 18 жніўня 2016.
  6. Звесткі пра род Бадзяк у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бадзяк: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)