Colocasia esculenta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Colocasia esculenta

Агульны выгляд расліны. Батанічны сад у Маўі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colocasia esculenta (L.) Schott, 1832

Сінонімы

[4]


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42549
NCBI  4460
EOL  1091931
GRIN  t:11177
IPNI  1170772-2
TPL  kew-46275

Colocasia esculenta — шматгадовая расліна сямейства ароідныя. У розных мовах мае розныя назвы, але найбольш распаўсюджаная та́ра (taro, відавочна, паходзіць з мовы маары)[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Colocasia esculenta паходзіць з вільготных краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Лічыцца адной з першых свойскіх раслін. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што яе вырошчвалі каля чалавечага жытла ўжо 10 тыс. гадоў таму, і першыя знойдзеныя археолагамі тэрасіраваныя палі лепей падыходзілі для тара, чым для рысу. У глыбокай старажытнасці з Паўднёва-Усходняй Азіі гэта расліна была завезена ў Індыю і Акіянію, пазней — у Афрыку і Паўднёвы Кітай, адкуль трапіла ў Японію. Зараз шырока вырошчваецца, а таксама сустракаецца у здзічэлым відзе ва ўсіх трапічных краінах.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Тара — травяністая расліна. Лісце ўтварае разетку, мае доўгія хвосцікі — да 140 см. Сэрца- і стрэлкападобныя ліставыя пласціны даўжынёй 80-100 см і шырынёй да 50 см. Агульная колькасць лістоў на расліне за адну вегетацыю — да 20, але адначасова на расліне іх можна ўбачыць не болей за 5 — 7. У сярэднім 1 ліст жыве 30 — 45 дзён.

Каранёвая сістэма махрыстая, шырока разгалінаваная. Сцябло развіваецца ў выглядзе падземнага патоўшчанага клубня дыяметрам 6 — 8 см з вялікай колькасцю адлучын у выглядзе малых цыбулін. Пад час росту частка адлучын фарміруецца ў дадатковыя крыху меншыя па памерах клубні.

Кветаносныя парасткі ўтвараюцца толькі ў выніку шматгадовага цыкла развіцця. У выніку паспяховага красавання і апыляння развіваецца маленькая чырвоная ягада з недаразвітым насеннем. Таму часцей размножваецца клубнямі.

Тара аддае перавагу нейтральным, вельмі вільготным глебам. Добра пераносіць доўгае затапленне. Сярэдні вегетацыйны перыяд складае 8 — 15 месяцаў у залежнасці ад сорту.

Выкарыстанне і пераапрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

У ежу ўжываюць клубні, якія ўтрымоўваюць каля 30 % дробнага якаснага крухмалу. Ва ўмовах тропікаў клубні могуць захоўвацца ў невялікіх кучах пад падстрэшкамі на працягу 1 — 1,5 месяца. Але далейшае захоўванне магчыма толькі ў спецыяльных сховішчах з тэмпературай не болей 10° С.

У сырых клубнях маюцца рэчывы, якія раздражняюць слізістую абалонку рота. Таму іх ужыванне магчыма толькі пасля пераапрацоўкі — звычайна пасля варэння або падсмажвання. На ўсходзе Мадагаскара сырыя клубні дзяруць, а атрыманую массу доўгі час вымочваюць у салёнай марской вадзе, потым сушаць. Атрыманая такім чынам мука выкарыстоўваецца пры выпяканні хлеба.

З пераапрацаваных клубняў здабываюць спірт, крухмал, робяць корм для жывёлы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Издание 3-е, перераб. и доп. — Л.: Издательство "Колос", 1971. — С. 266—267.
  4. а б в г д е Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
  5. Define taro Архівавана 9 мая 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]