Лебедзь-шыпун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cygnus olor)
Лебедзь-шыпун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cygnus olor Gmelin, 1789

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год

     Толькі зімой
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174985
NCBI  8869
EOL  913227

Лебедзь-шыпун (Cygnus olor) — птушка з сямейства качыных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Буйная птушка. У даўжыню можа дасягаць 180 см, маса самак 5,5—6 кг, самцоў 8—13 кг. Размах крылаў лебедзя-шыпуна каля 240 см. Апярэнне чыста белае, толькі часам з іржава-рыжым налётам на галаве і шыі ў дарослых птушак. Маладыя птушкі шэрага колеру. У дарослых птушак вельмі доўгая шыя, выцягнутае цела і галава сярэдняй велічыні з аранжавай-чырвонай дзюбай. Дзюба з вялікім уздуццем каля асновы, у самак яно крыху меншае. Шыпун названы з-за гукаў, якія выдаюцца пры раздражненні. Шыя таўсцейшая, чым у клікуна (Cygnus cygnus), таму здаецца больш кароткай. У адрозненне ад лебедзя-клікуна шыю трымае не прама, а згібае яе S-падобна.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе вялікія вадаёмы са стаячай вадой з добра развітой надводнай расліннасцю, уключаючы марскія затокі. Паўсюль даволі рэдкі. Лебедзь-шыпун жыве ў паўночнай частцы Еўропы і Азіі. Пры дапамозе чалавека гэты від лебедзяў прыжыўся ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Лебедзь-шыпун знік на тэрыторыі Беларусі пад канец XIX — пачатку XX стст. у выніку знішчэння. З’яўленне і аднаўленне птушак звязана з іх рассяленнем з Літвы і Польшчы. Першыя птушкі паявіліся на гнездаванні ў Беларусі ў 1977—1979 гадах. Пабачыць лебедзя-шыпуна ў наш час можна на Нарачанскіх і Сарачанскіх азёрах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Чароды лебедзі не ўтвараюць, трымаюцца парамі. Пары захоўваюцца на ўвесь перыяд жыцця.

Па спосабу жыцця шыпун шмат у чым падобны з клікуном. Насяляе парослыя воднай расліннасцю вадаёмы — ліманы, азёры часам балоты. Калі плавае, шыпун часта выгінае шыю ў форме літары «S».

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Характэрны нараст каля асновы дзюбы

Корміцца пераважна раслінным кормам. Асноўны корм — водныя расліны.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Палаваспеласці дасягае на чацвёртым годзе жыцця, але пры паўвольным утрыманні прыступае да гнездавання ва ўзросце 3 гадоў.

Манагам. Часта гняздуецца на адным і тым жа вадаёме некалькі гадоў запар.

Лебедзь-шыпун гняздуецца каля вады ў трыснягу на дробных азёрах або на затоках вялікіх рэк воддаль ад чалавечага жылля. Гняздо ладзіць на сплавіне, востраве або ў засохлым трыснягу ў цяжкадаступным месцы, паблізу невялікага ўчастка адкрытай вады. У выглядзе кола вялікай колькасці сухой надводнай расліннасці.

Яйкі (5-10) крыху падоўжаныя з тупым вужэйшым канцом, зеленавата-аліўкавыя. Памеры: 114 х 74 мм. Пачатак яйкакладкі ў першай дэкадзе траўня, наседжванне 35 сутак.

Птушаняты ўсюды ідуць са сваёй маці, знаходзячыся ў яе на спіне.

Лебедзь-шыпун і чалавек[правіць | правіць зыходнік]

Паляванне на лебедзяў было цалкам забаронена ў 1960-х гадах. З тых часоў назіраецца пастаянны рост колькасці лебедзяў у выніку аховы і падкормкі людзьмі. Шыпун лёгка прыжываецца ў няволі і паўняволі, часта ўтрымліваецца на вадаёмах гарадскіх паркаў, садоў, розныя санаторыяў як дэкаратыўная птушка.

Занесеныя ў Чырвоныя кнігі Рэспублікі Беларусь (1993), Рэспублікі Башкартастан, Свярдлоўскай[1] і Чэлябінскай абласцей.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Положение о Красной книге Свердловской области. Союз охраны птиц России. Праверана 6 сакавіка 2011. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2001.
  • Акимушкин И. Мир животных. Птицы, рыбы, земноводные и пресмыкающиеся. — М.: Мысль, 1995.
  • Мир животных в 7 тт. Т.6 Птицы. — М.: Просвещение, 1986.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]