DVD
| Праца з аптычнымі дыскамі | |
|---|---|
| Тыпы аптычных дыскаў | |
|
|
| Фарматы | |
| Тэхналогіі абароны | |
DVD (дзі-ві-дзі, англ.: Digital Versatile Disc — лічбавы шматмэтавы дыск; таксама англ.: Digital Video Disc — лічбавы відэадыск) — носьбіт інфармацыі, выкананы ў форме дыска, які мае такі ж памер, як і кампакт-дыск, але больш шчыльную структуру працоўнай паверхні, што дазваляе захоўваць і счытваць большы аб'ём інфармацыі за кошт выкарыстання лазера з меншай даўжынёй хвалі і лінзы з большай лікавай апертурай.
DVD-прывад — прылада чытання (і запісу).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Першыя дыскі і прайгравальнікі DVD з'явіліся ў лістападзе 1996 года ў Японіі, і ў сакавіку 1997 года ў ЗША і СНД.
Напачатку 1990-х гадоў распрацоўваліся два стандарты для аптычных інфармацыйных носьбітаў высокай шчыльнасці. Адзін з іх зваўся Multimedia Compact Disc (MMCD) і распрацоўваўся кампаніямі Philips і Sony, другі — Super Disc — падтрымлівалі 8 буйных карпарацый, у ліку якіх былі Toshiba і Time Warner. Пазней высілкі распрацоўшчыкаў стандартаў былі аб'яднаны пад кіраўніцтвам IBM, якая не жадала паўтору вайны фарматаў, як было са стандартамі касет VHS і Betamax у 1970-х. Афіцыйна DVD быў анансаваны ў верасні 1995 года, тады ж была апублікавана першая версія спецыфікацый DVD. Змены і дадаткі ў спецыфікацыі ўносіць арганізацыя DVD Forum (якая раней звалася DVD Consortium), членамі якой з'яўляюцца 10 кампаній-заснавальнікаў і больш 220 прыватных асоб. DVD з'яўляецца самай хуткарослай катэгорыяй бытавой электронікі ў гісторыі чалавецтва.
Першы прывад, які падтрымліваў запіс DVD-R, быў выпушчаны Pioneer у кастрычніку 1997 года. Кошт гэтага прывада, які падтрымліваў спецыфікацыю DVD-R версіі 1.0, складаў 17 000 дол. Чыстыя дыскі аб'ёмам 3,95 ГБ каштавалі па 50 дол. ЗША.
Першапачаткова «DVD» расшыфроўвалася як «Digital Video Disc» (лічбавы відэадыск), паколькі гэты фармат першапачаткова распрацоўваўся як замена відэакасетам. Пазней, калі стала ясна, што носьбіт падыходзіць і для захоўвання адвольнай інфармацыі, многія сталі расшыфроўваць DVD як Digital Versatile Disc (лічбавы шматмэтавы дыск). Toshiba, якая кіруе афіцыйным сайтам DVD Forum’а, выкарыстоўвае «Digital Versatile Disc». Да кансенсусу не прыйшлі дагэтуль, таму сёння «DVD» афіцыйна наогул ніяк не расшыфроўваецца.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Jim Taylor. DVD Demystified. McGraw-Hill Professional. ISBN 0-07-135026-8 (2nd ed., December 22, 2000)
- Ralph Labarge. DVD Authoring and Production. CMP Books. ISBN 1-57820-082-2 (August 2001)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме DVD- DVD FAQ
- DVD у Аўтамабілі
- Віктар Усцінаў. Захоўванне даных на CD- і DVD-дысках: на наша стагоддзе хопіць?
Зноскі
| Кампаненты персанальнага камп'ютара | |
|---|---|
| Сістэмны блок | |
| Памяць | |
| Носьбіты і дыскаводы |
Цвёрды дыск • Цвёрдацельны назапашвальнік (Флэш-памяць • USB-флэш) • Аптычны прывад (CD • DVD • BD) • НГМД (Дыскета) • Стрымер • Кардрыдар |
| Вывад |
Дынамік • Манітор • Прынтар • Plotter • Акустычная сістэма |
| Увод |
Клавіятура • Мыш • Трэкбол • TrackPoint • Тачпад • Датыкальны экран • Лічбавая ручка • Светлавое пяро • Графічны планшэт • Мікрафон • Сканер • Вэб-камера |
| Гульні | |
| Іншае | |
| Sony Corporation | |
|---|---|
| Тэхналогіі і брэнды | α • Betacam • Blu-ray • BRAVIA • CD • Cyber-shot • DAT • DVD • LocationFree • Memory Stick • MiniDisc • MiniDV • HDCAM • HDCAM SR • mylo • PlayStation • PSP • SDDS • VAIO • Video8/Hi8/Digital8 • Walkman• Walkman Phones • XDCAM • Sony Librié |
| Гістарычная прадукцыя | AIBO • Betamax • Sony CLIÉ • Lissa • Mavica • NEWS • Qualia • TR-55 • Trinitron • U-matic • WEGA |
| Залежныя і даччыныя прадпрыемствы Sony Group |
Sony Corp. (Sony Electronics в США) • Sony Pictures • Sony Computer Entertainment • Sony Music Entertainment • Sony Financial Holdings |
| Валоданне | Columbia Records • Columbia Pictures Entertainment (Columbia Pictures & TriStar Pictures) • Metro-Goldwyn-Mayer (20%) • Aiwa |
| Сумесныя прадпрыемствы | Sony Ericsson • Sony BMG Music • Sony/ATV • S-LCD • STLCD • Sony NEC Optiarc • FeliCa Networks |
| Вядучыя спецыялісты | Harrison • Хіраі • Ібука • Ідэі • Курокі • Кутарагі • Лінтан • Марыта • Ога • Pascal • Stringer |

