Скурыстакрылыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Dermaptera)
Скурыстакрылыя

Forficula auricularia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dermaptera De Geer, 1773

Падатрады і сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102451
NCBI  27434
EOL  405
FW  71371

Скурыстакры́лыя[1], таксама Вухавёрткі[1] і Шчыкаўкі[2] (Dermaptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем. Налічваецца больш за 1900 відаў (1967 відаў па стане на люты 2008 года).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела складае 3,5—50 мм. Пярэднія крылы цвёрдыя і моцна скарочаныя (ператвораныя ў цвёрдыя, скурыстыя надкрыльцы), заднія — перапончатыя, але існуюць і бяскрылыя формы. На канцы брушка ёсць прыдаткі ў выглядзе пары кляшчоў (цэркі). Вільгацелюбівыя і цеплалюбівыя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Сілкуюцца дэтрытам і арганічнымі астаткамі жывёл і раслін.

Вядомыя вонкавыя паразіты (Arixenia esau) кажаноў (Cheiromeles torquatus), і драпежнікі (Arixenia jacobsoni) сілкуюцца насякомымі, якія насяляюць гуана кажаноў (гэтых вухавёртак вылучаюць у асобны падатрад Arixenina). Гемімерыды (Неmimerida, 7 відаў роду Hemimerus, Афрыка) паразітуюць на скуры хамяковага пацука (Cricetomys gambianus).

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Байкоў-Некрашэвіч (па ўзгадках у ЭСБМ) і БНТ. Дадзены варыянт з’яўляецца аманімічным з назвай «шчыкалаткі» ў некаторых дыялектах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]