Diablo III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Diablo III

Diablo III cover.jpg
Вокладка гульні «Diablo III»

Распрацоўшчык Blizzard Entertainment
Выдавец Activision Blizzard
Лакалізатар Blizzard Entertainment
Частка серыі Diablo
Дата выпуску Планета Зямля15 мая 2012[1]
Версія 1.0.2
Жанры Action/RPG, hack and slash, dungeon crawl
Узроставыя
рэйтынгі
BBFC: 15[2]
ESRB: M[3]
USK: 16
Платформы Windows[4], Mac OS X[4]
Гульнявы рухавічок уласны
Рэжымы гульні Аднакарыстальніцкі (Battle.net), шматкарыстальніцкі (Battle.net)
Носьбіт DVD[5]
Кіраванне Клавіятура, мыш
Сайт Афіцыйны сайт

Diablo III — камп'ютарная гульня жанру Action/RPG, распрацаваная кампаніяй Blizzard Entertainment для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[4]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[6]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.

Гульня з'яўляецца часткай серыі гульняў Diablo і прамым працягам Diablo II. Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[7] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з'яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.

Гульня была анансавана на выстаўцы Blizzard Entertainment Worldwide Invitational у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[8], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[9].

15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года - рускамоўная версія гульні[10]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на World of Warcraft атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў Diablo III разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[11], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[12].

Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59.99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]