Dictatus papae

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Dictatus Papae complete.jpg

«Dictatus papae» (лац.: вяршэнства папы) — дакумент, які змяшчае тэкст праграмы пантыфікату папы Рыгора VII (1073—1085 гг.), складзены сакавіку 1075 г. У ім папа прэтэндуе на вярхоўную заканадаўчую і судовую ўладу ў хрысціянскім свеце, а таксама на права скідваць усіх князёў (і мірскіх, і духоўных).

У хуткім часе на сінодзе ён фармальна загадаў адлучыць ад Царквы ўсіх свецкіх уладароў, хто вылучаў кандыдатаў на заняцце царкоўных пасад без згоды з царкоўнымі ўладамі. У выніку ўжо ў часы наступнага папы, Гільдэбранда, выбранага па новых правілах і без згоды тагачаснага імператара Генрыха IV (правіў 1056—1106 гг.), распачалася барацьба за інвестытуру, якая вылілася ў захоп Рыму, яго рабаванне сарацынамі, выбраннем антыцэзара і антыпапы. [1].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Канфлікт выявіў глыбокае супярэчанне паміж свецкімі і духоўнымі ўладамі. «Ён падвяў вызначальную рысу гісторыі наступных стагоддзяў; яму наканавана была пакінуць яшчэ больш даўгавечную спадчыну ў сферах палітычнай думкі і палітычнай традыцыі».[2].

У выніку супрацьстаяння Піза атрымала прызнанне муніцыпальных правоў, што распачала працэс усталявання незалежнасці гарадскіх абшчын гарадоў.

Зноскі

  1. (Дэвис, Н. История Европы. -М., 2007, с. 250)
  2. (Кёнигсбергер Г. Г. Средневековая Европа, 400—1500 годы.- М., 2001)