Die Zeit

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Die Zeit
Die Zeit Pressehaus Hamburg.jpg
Лагатып газеты на будынку галоўнай рэдакцыі ў Гамбургу
Tып

штотыднёвая газета


Уладальнік

Zeit-Verlag Gerd Bucerius GmbH & Co. KG

Галоўны рэдактар

Джавані дзі Ларэнца (Giovanni di Lorenzo)

Заснавана

21 лютага 1946

Мова

нямецкая

Галоўны офіс

Гамбург (Speersort 1, D-20095)

Тыраж

500 000[1]

ISSN

0044-2070


Сайт: zeit.de

Die Zeit ([diː ˈtsaɪt], бел.: Час) — нямецкая штотыднёвая газета, якая выйшла ўпершыню 21 лютага 1946 года. Належыць кампаніі Zeit-Verlag Gerd Bucerius GmbH & Co. KG, якая ўваходзіць з 1996 года ў выдавецкую групу Georg von Holtzbrinck. Газета, якая прытрымліваецца ліберальна-цэнтрысцкіх поглядаў на палітыку (хоць часам схілялася і ў правым, і ў левым напрамку), выходзіць па чацвяргах у нардычным фармаце.

Наклад першага выпуску газеты Die Zeit склаў 25 тысяч асобнікаў. Па стане на 2009 год, па ўсім свеце кожны тыдзень прадаецца больш за паўмільёны асобнікаў. Першым галоўным рэдактарам быў прызначаны Эрнст Замхабер.

З 1978 па 1980 гады Die Zeit публікавала ў кожным выпуску рэцэнзіі на кнігі, якія сталі класікай літаратуры. Такім чынам з'явіўся спіс ста твораў, вядомы пад назвай ZEIT-Bibliothek der 100 Bücher.

Нягледзячы на тое, што газета месціцца ў Гамбургу, у яе эмблеме выкарыстоўваецца герб Брэмена. Гэта тлумачыцца тым, што гамбурзкія гарадскія ўлады пры заснаванні газеты не дазволілі выкарыстоўваць мясцовую сімволіку, а бургамістр Брэмена быў сябрам аднаго з заснавальнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]