Douglas Aircraft Company

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

"ДУ́ГЛАС", "Ду́глас Э́ркрафт", колішняя авіяцыйная, авіякасмічная карапарацыя ў ЗША. Была створана Д. Дугласам пры фінансавым удзеле Д. Дэвіса як "Кампанія Дэвіса-Дугласа" (22.7.1920). Кампанія мела вялікі фінансавы поспех у 1930-1950-х гг., але ў сяр. 1960-х, пасля пройгрышу некалькіх вялікіх урадавых кантрактаў, кампанія была прададзена "Макдонелу" з утварэннем "Макдонел Дугласа".

Першы прадукт: самалёт "Кла́ўдстар" (1921). Першы серыйны прадукт: ваен. самалёт DT (1921). Вядомыя прадукты: самалёты "Уолд Крузер" (1923-1924), DC-2, DC-3/C-47, B-18, SBD "Донтліс", DB-7/A-20, A-26/B-26, AD/A-1 "Скайрэйдар". Пасля 2-й сусв. вайны: DC-4/C-54, DC-6, DC-7, C-74/C-124 "Глобмастар", DC-8, DC-9. Карпарацыя выпускала таксама ракетна-касмічную прадукцыю: ЗР "Найк", "Спэ́раў", ТР "Оніст Джон", носьбіты "Дэльта" і "Сатурн".

Частка прадукцыі пасля 1967 выпускалася пад маркай "Макдонел Дуглас".