Drupal-клуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Drupal-клуба.

Супольнасць opensource-актывістаў, якая сумесна вывучае і распаўсюджвае адкрытую свабодную сістэму кіравання змесцівам Drupal. Пачатак дзейнасці клуба — 13 кастрычніка 2011 года на базе Маладзёжнай арганізацыі «Фаланстэр».[1][2][3][4]

Прынцыпы і бачанне клуба[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мэта — гэта пашырэнне выкарыстання адкрытых сістэм у беларускім інтэрнэце з акцэнтам на CMS Drupal, таксама вывучэнне сістэмы Linux [5]. Удзельнікі клуба прытрымліваюцца прынцыпа дзеякратыі. Важным у дзейнасці клуба з’яўляецца сацыяльная ангажаванасць яе ўдзельнікаў.

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Падчас дзейнасці клуб рэалізоўвае розныя праекты.

Фота з Drupal-дня, 13 лістапада 2013

Сустрэчы клуба[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць складаецца з рэгулярных сустрэч і накіравана на лінгвістаў, вэб-распрацоўшчыкаў, хактывістаў. Падчас сустрэч раскрываюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні вывучэння Drupal.[6][7]

Drupal-злёт[правіць | правіць зыходнік]

Штогадовае мерапрыемства клуба для абмену досведам паміж друпалерамі Беларусі і свету:

  • Першы Drupal-злёт прайшоў 26 лістапада 2011 года. Падымаліся ў асноўным тэхнічныя тэмы [8].
  • Другі Drupal-злёт Архівавана 7 лютага 2013. адбыўся 15-16 снежня 2012 года. Тэмы былі пашыраны на іншыя open-source тэматыкі: свабодныя ліцэнзіі, вікіпедыю і інш.[9][10]
З сустрэчы клуба

Глабальныя дні вывучэння Drupal[правіць | правіць зыходнік]

Клуб далучыўся да ўдзелу ў сусветных днях вывучэння Drupal, падчас якіх праводзіць лекцыі, дэманстрацыі, публічныя трэнінгі і рэалізацыі сацыяльных праектаў на гэтай платформе.[11][12]. 15 лістапада 2013 года быў праведзены Drupal-дзень для шкаляроў.[13][14]

Пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Таксама ўдзельнікі клуба ўвесну 2012 года праводзілі код-спрынт па перакладу ядра Drupal на беларускую мову.[15][16]

Іншая актыўнаць[правіць | правіць зыходнік]

Асабліва фанатычнымі ўдзельнікамі клуба ў Мінску было намалявана самае буйное Drupal-графіці ў свеце, запісана песня і відыёкліп [17].

Зноскі

  1. Открытие третьего сезона в Drupal-клубе(недаступная спасылка)
  2. Drupal-клуб открывает вторую сессию 2 мая Архівавана 11 сакавіка 2013.
  3. Guest Post: Building a Drupal Community in Belarus Part I Архівавана 23 кастрычніка 2013.
  4. Guest Post: Building a Drupal Community in Belarus Part II Архівавана 25 жніўня 2013.
  5. Як змяніць свет з дапамогай Drupal і іншых адкрытых сістэм Архівавана 27 студзеня 2013.
  6. Першая сустрэча клуба Архівавана 24 кастрычніка 2012.
  7. Яшчэ пра адкрыццё клуба(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.
  8. Абвестка пра першы Drupal-злёт Архівавана 18 лютага 2013.
  9. Абвестка на други Drupal-злёт
  10. При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ Архівавана 7 лютага 2013.
  11. Першы Друпал Дзень Архівавана 14 мая 2013.
  12. Другі Друпал Дзень Архівавана 18 лютага 2013.
  13. Drupal-день. Следующее поколение Архівавана 23 лістапада 2013.
  14. Drupal-день для школьников
  15. Абвестка на конкурс Drupal.org
  16. У Беларусі абвешчаны конкурс перакладаў сістэмы кіравання сайтам Drupal на беларускую мову Архівавана 4 лютага 2013.
  17. Відыёкліп

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]