Жаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Dryocopus martius)
Жаўна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dryocopus martius Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554101
NCBI  187859

Жаўна, або Чорны дзяцел[1] (Dryocopus martius), народныя назвы: жолна, чорная жолна — лясная птушка з сямейства дзятлавыя, распаўсюджаная ў паласе лясоў Еўразіі. У межах арэала гэты від даволі лёгка вызначыць — сваімі буйнымі памерамі і чорным апярэннем з чырвонай шапачкай ён прыкметна адрозніваецца ад іншых дзятлаў. Аселая птушка, толькі ў пагнездавы перыяд часам здзяйсняе невялікія вандроўкі за межы арэала. Жыве адасоблена, пары ўтвараюцца толькі на сезон размнажэння. Гняздуе ў спелых высокакмлёвых лясах, дзе выбірае высокія мёртвыя альбо хворыя дрэвы без сукоў, у якіх выбівае дупло. Сілкуецца насякомымі, у тым ліку мурашамі.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш буйны дзяцел Заходняй Палеарктыкі, сваімі памерамі крыху саступае граку — у адрозненне ад гэтай птушкі мае больш стройны целасклад, доўгую тонкую шыю і доўгі хвост. Даўжыня 42-49 см, вага 250—450 г, размах крылаў 64-80 см.

Апярэнне дарослага самца бліскуча-чорнае, за выключэннем верху галавы, а ёй — ярка-чырвоная пляма ў выглядзе шапачкі ад аснавання дзюбы да патыліцы. У самкі апярэнне таксама чорнае, аднак у параўнанні з самцом больш цьмянае і мае бураватае адценне, чырвоная пляма невялікая і развіта толькі на патыліцы. Дзюба ў абодвух палоў шараватая з жаўцізной знізу, вельмі магутная, далатападобная, доўгая і прамая; ногі блакітна-шэрыя. Маладыя птушкі падобныя да дарослых, але маюць друзлае апярэнне, афарбаванае ў менш яркія, матавыя колеры. Падбародак першагодак мае шараватае адценне, чырвоная пляма на галаве невыразная і часам не выяўлена зусім, дзюба завостраная, пераважна бледна-рагавога колеру.

Зноскі

  1. Напісанне Жаўна, Чорны дзяцел, а таксама народныя назвы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.427