du

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прыклад вываду інфармацыі праграмай du

du (абрэвіятура ад англ.: disk usage) — стандартная Unix праграма для ацэнкі занятай файлавай прасторы. З'явілася ў першай версіі AT&T UNIX. Па змоўчванню паказвае памер файлавай прасторы занятай кожным файлам і каталогам у бягучым каталогу. Каб паказаць іншы шлях для работы неабходна змясціць яго першым параметрам.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Падлічыць выніковы памер азначанага каталога ў байтах:

  me@host:~$ du -s Downloads
  22520024      Downloads

Падлічыць выніковы памер заняты бягучым каталогам і надрукаваць яго ў зручнай для чалавека форме:

  me@host:~$ du -sh
  26G           .

Падлічыць у мегабайтах памеры каталогаў і іх агульны памер:

  me@host:~$ du -scm Downloads doc
  21993 Downloads
  36            doc
  22028 усяго

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]