EMI

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Патрэбны артыкул

EMI Group Ltd.
Тып

Прыватная кампанія

Год заснавання

1931

Размяшчэнне

Сцяг Вялікабрытаніі Лондан, Англія, Вялікабрытанія

Ключавыя фігуры

Эрык Ніколі, галоўны выканаўчы кіраўнік

Галіна

Музыка

Колькасць супрацоўнікаў

6 300

Даччыныя кампаніі

EMI Music Japan

Сайт

www.emigroup.com

EMI (англ.: Electric and Music Industries) — брытанская медыягрупа (EMI Group), адна з найбуйнейшых гуказапісных кампаній свету (уваходзіць у «Вялікую чацвёрку»). Штаб-кватэра размяшчаецца ў Лондане.

EMI была заснавана ў сакавіку 1931 года ў выніку зліцця двух гуказапісных лэйблаў — брытанскіх Columbia і Gramophone. У 1957 годзе EMI набылі амерыканскі лэйбл Capitol Records, атрымаўшы, такім чынам, ліцэнзаванне на выпуск амерыканскай музыкі (даўнія кантракты з RCA Victor і Columbia Records былі спынены). EMI таксама належала мноства лэйблаў у краінах Брытанскай Садружнасці, а таксама Індыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У 1990-я гг. EMI набылі лэйбл Virgin Records. Самі EMI маюць таксама свой ўласны лэйбл EMI Records, у які ўваходзіць мноства малых лэйблаў (Parlophone, Real World, спецыялізаваныя лэйблы тыпу EMI Classics). Больш паловы брытанскіх выканаўцаў поп-музыкі выпускаліся на EMI.

EMI у наш час трэцяя па велічыні гуказапісная кампанія ў свеце пасля Universal Music Group і Sony Music Entertainment; EMI прадаюць сваю прадукцыю ў 50 краінах. Кампаніі належаць правы на больш за 1 млн кампазіцый. Па даных Hoover’s, у 2005 годзе выручка кампаніі зменшылася на 5,7 % да $3,65 млрд, прыбытак зменшыўся на 181 % да 105 млн.

Вядомыя выканаўцы, якія запісваліся на лэйбле[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]