ESET

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ESET
Тып

Таварыства з абмежаванай адказнасцю

Год заснавання

1992

Заснавальнікі

Міраслаў Трнка, Петэр Пашка, Рудольф Грубы

Размяшчэнне

Славакія Браціслава

Галіна

Распрацоўка праграмнага забеспячэння

Прадукцыя
Аперацыйны прыбытак

115 млн (2009)

Колькасць супрацоўнікаў

800

Сайт

www.eset.com

ТАА ESET (славацк.: ESET, spol. s r.o.) — славацкая фірма-вытворца праграмнага забеспячэння і рашэнняў у галіне камп'ютарнае бяспекі, заснаваная ў 1992 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Aupark Tower (Браціслава), філіялы — у Буэнас-Айрэсе, Сан-Дыега, Сан-Паўлу, Манрэалі, Сінгапуры, Празе, Кракаве, Кошыцах і Маскве[2]. Дзейнічае ў больш як 180 краінах свету.

Назва кампаніі ўяўляе сабой абрэвіятуру англійскага выразу «Essential Security against Evolving Threats» — эфектыўная абарона ад эвалюцыянуючых пагроз.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя кампаніі бярэ пачатак у 1987 годзе, калі два маладыя праграмісты Петэр Пашка і Міраслаў Трнка, знайшоўшы адзін з першых камп'ютарных вірусаў, які атрымаў назву «Вена», напісалі праграму для яго выяўлення. Антывірус для аперацыйнай сістэмы MS-DOS атрымаў назву NOD.

Пазней са з'яўленнем іншых вірусаў было вырашана стварыць праграмнае рашэнне для барацьбы з невядомымі відамі пагроз. З гэтай мэтай у 1992 годзе шляхам аб'яднання з кампаніяй Рудольфа Грубага была заснавана фірма «ESET».

У 1998 выйшаў NOD32 1.0 для Microsoft Windows, у 2003 з'явілася версія 2.0. Апошняя версія NOD32 пад нумарам 2.70.39 выйшла ў лістападзе 2006 года і мела падтрымку Windows Vista.

У лістападзе 2007 быў прадстаўлены NOD32 Antivirus 3.0, а таксама новы праграмны прадукт ESET Smart Security, які камбінаваў антывірусную праграму ESET NOD32 з функцыяй фаерволу і антыспаму.

У 2010 годзе «ESET» выдаў антывіруснае рашэнне пад назвай ESET Cybersecurity для Mac OS X, а праз год — для АС Linux.

Для мабільных прылад пад кіраваннем Windows Mobile, Symbian ці Android існуе антывірусны прадукт ESET Mobile Security.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Стала першай славацкай кампаніяй, якая тройчы (2008, 2009 і 2010) станавілася фірмай года паводле апытання TREND TOP Фірма года.

У 2011 годзе ESET была названа адною з найбольш інавацыйных кампаній Еўропы і ўдастоеная ўзнагароды HSBC European Business Awards.

Кампанія ўваходзіць у спіс найбольш развітых кампаній у сферы высокіх тэхналогій паводле рэйтынгу Deloitte Technology Fast 50 у рэгіёне Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі (EMEA).

Зноскі

  1. ESET :: Запампаваць :: Для дому. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013.
  2. Súčasnosť — O spoločnosti ESET — už 20 rokov chránime vaše digitálne svety. — Eset.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]