Eagles

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eagles
Гурт «Eagles» з Каліфорніі. Злева направа: Глен Фрэй, Дон Хенлі, Джо Уолш і Цімаці Б. Шміт падчас іх «Long Road out of Eden Tour» у 2008 годзе.
Гурт «Eagles» з Каліфорніі. Злева направа: Глен Фрэй, Дон Хенлі, Джо Уолш і Цімаці Б. Шміт падчас іх «Long Road out of Eden Tour» у 2008 годзе.
Асноўная інфармацыя
Жанры кантры-рок
Краіны
Адкуль Лос-Анджэлес
Лэйблы Asylum Records[d], Geffen Records[d], Polydor Records[d] і Capitol Records
Склад
eagles.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Eagles — амерыканскі рок-гурт, які выконвае меладычны гітарны кантры-рок і софт-рок. За гады свайго існавання (1971—1981) пяць разоў узначальваў амерыканскія поп-чарты сінглаў (Billboard Hot 100) і чатыры разы — хіт-парад альбомаў (Billboard Top 200).

Зборнік хітоў Their Greatest Hits 1971—1975, выпушчаны ў 1976 годзе, быў распрададзены тыражом у 38 млн асобнікаў, дзякуючы гэтаму стаў самым прадаваным альбомам усіх часоў па версіі Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній (RIAA), абыйшоўшы альбом Майкла Джэксана «Thriller»; гэтая кампіляцыя гурта з’яўляецца найбольш папулярным альбомам у ЗША. У агульнай колькасці ў Амерыцы было рэалізавана 65 млн копій іх альбомаў, што робіць іх трэцім па папулярнасці ў ЗША калектывам ўсіх часоў пасля The Beatles і Led Zeppelin. У 2019 годзе гурт увайшоў у спіс самых высокааплатных музыкантаў паводле версіі часопіса Forbes.

Зноскі