Earth First!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Earth First!
Год заснавання 1980
Заснавальнікі David Foreman[d]
Вэб-сайт earthfirstjournal.org (англ.)

Earth First!-(бел.: Зямля перш за ўсё!) — Радыкальная арганізацыя па абароне навакольнага асяроддзя. Арганізавана Дэйвам Форманам у 1981 годзе. Першай акцыяй арганізацыі стала пакрыццё дамбы ў Глен-Каньёне стомятровым пластыкавым палатном. З паветра і вялікай адлегласці здавалася, што дамбу прарвала. Самую ўдалую сваю кампанію Earth First! правялі летам 1990-га, калі сотні актывістаў прыкавалі сябе да дрэў у Рэдвудскім лесе і спынілі такім чынам лесанарыхтоўчыя працы на паўночным захадзе ціхаакіянскага ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. Годам раней арганізацыя моцна страціла ў вачах грамадскасці, калі пяць актывістаў Earth First!, Уключаючы Формана, прызналіся ў падрыхтоўцы дыверсійнай аперацыі, за што ім змякчылі прысуд. Мішэнню пяцёркі былі атамныя электрастанцыі ў Арызоне, Каліфорніі і Каларада. Неўзабаве пасля інцыдэнту Форман адрокся ад эка-тэрарызму («Экатажа», як ён яго называў), прызнаўшы гвалтоўныя метады барацьбы немэтазгоднымі. Свае памылкі ён усвядоміў дзякуючы вядомай кнізе Эдварда Эбі «Банда разводнага ключа», пра што і напісаў у брашуры «Эка-абарона: Даведнік па выкарыстанні разводнага ключа». Многія эгалагісты, у сваю чаргу, адмежаваліся ад светапоглядаў Формана, калі апошні заявіў, што СНІД і голад у Афрыцы варта разглядаць як функцыянальнае процідзеянне супраць перанасялення планеты.

У 1994-ым годзе Earth First! зноў набыла давер, але на гэты раз не як арганізацыя, а як кааліцыя аб’яднаных груповак на месцах. Пад сцягамі Earth First! ў 1994 годзе прайшлі кампаніі пратэсту супраць канструкцыі хуткаснай аўтастрады ў Паўднёвай Каліфорніі, лесанарыхтоўчых работ у нацыянальным лесе (штат Аёва) і будаўніцтва дамбы ў Квебеке.

Зноскі