Entertainment Weekly
| Entertainment Weekly | |
| Спецыялізацыя: |
забаўляльны часопіс |
|---|---|
| Перыядычнасць: |
штотыднёвік |
| Мова: | |
| Адрас рэдакцыі: | |
| Галоўны рэдактар: |
Джэс Кагл |
| Выдавец: | |
| Краіна: | |
| Гісторыя выдання: |
з 16 лютага 1990 г. па н.ч. |
| Тыраж: |
1 798 643 |
| ISSN: | |
| Вэб-сайт: | |
Entertainment Weekly (скарочана EW) — амерыканскі штотыднёвы часопіс, публікуемы выдавецкім домам Time Inc., філіялам кампаніі Time Warner, з 16 лютага 1990 года. Распавядае галоўным чынам пра фільмы, тэлевізійныя серыялы, мюзіклы на Брадвеі, кнігі і іншыя аб'екты масавай культуры. У адрозненне ад большасці падобных выданняў часопіс не факусуецца на асабістым жыцці знакамітасцей, падаючы чытачу першым чынам навіны пра апошнія рэлізы і прафесійна выкананыя рэцэнзіі. Тэматычна падобны на такія штотыднёвікі як Variety і The Hollywood Reporter, аднак меней спецыялізаваны, тым самым ахопліваючы шырэйшую аўдыторыю.
Гісторыя [правіць]
Створаны ў 1990 годзе нью-ёркскім журналістам Джэфам Джарвісам, як перадавы аглядальнік сусветнай поп-культуры. На вокладцы першага нумара была намалявана канадская кантры-выканаўца Кэтрын Дон Ланг, аж да сярэдзіны 1992 года загалоўнае слова «Entertainment» пісалася з маленькай літары. Ужо ў 2003 годзе тыраж перавысіў 1,7 млн копій у тыдзень, у сакавіку 2006 года арыгінальны дызайн цалкам быў зменены, стаўшы больш сучасным. Часопіс рассылаецца па паштовай падпісцы, акрамя таго, дзейнічае афіцыйны сайт, які кіруецца Сіндзі Стыверс[1], дзе рэгулярна выкладваюцца навіны, цікавыя відэаролікі, фатаграфіі. Прысутнічае архіў са старымі артыкуламі і інтэрв'ю, вядомыя аўтары вядуць асабістыя блогі і калонкі.
Штогод часопісам уручаецца прэмія Ewwy Award, узнагарода лепшым тэлевізійным серыялам розных жанраў і кірункаў.
Зноскі
- ↑ Dylan Stableford. Stivers Named Managing Editor of EW.com — Industry veteran joins Entertainment Weekly at a pivotal time for the brand. «Stivers Named Managing Editor of EW.com» (англ.) . Folio (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 15 снежня 2010.
Спасылкі [правіць]
- www.ew.com — афіцыйны сайт Entertainment Weekly
| Гэта пачатак артыкула пра друкарскія выданні. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |