Esperantic Studies Foundation

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Esperantik Studies Foundatin (ESF) (Фонд даследаванняў у галіне эсперанта) - некамарцыйная арганізацыя падтрымліваючая даследаванні ў галіне міжнароднай моўнай праблемы, і, у асабістасці, эсперанта.

Гісторыя і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Фонд быў заснаваны ў 1968 годзе па ініцыятыве Хамфры Тонкіна (Humphrey Tonkin), Джонатана Пула (jonatan Pool) і Е. Джэймса Лібермана (E. James Lieberman) дзяля стымулявання навуковых даследаванняў і дыялогаў па пытаннях, звязаных з праблемамі Міжнародных моў, у тым ліку і з эсперанта. Напрацягу 1970-ых і 1980-ых гадоў ESF займаўся даследаванннямі і асабліва эсперанта-адукацыяй. У 1972 фонд апублікаваў у супрацоўніцтве з факультэтам міжнароднай адукацыі (SIT) (штат Вермонт) Базавыя курсы па эсперанта. Таксама была апублікавана серыя даследчых бібліяграфій пад назвай "Эсперанта і міжнародыя праблемы", пад рэдакцыяй Хамфры Тонкіна. У 1986 годзе фонд фінансаваў удзел у Сусветным Кангрэсе эсперантыстаў у Пекіне выдатнага амерыканскага журналіста Джэймса Фаллоўса іАльберта Вальдмана - вядомага даследчыка крэольскай мовы. У пачатку 90-ых гадоў ESF пачаў пашыраць поле сваёй дзейнасці. Антраполаг Дэвід Джордан ("UCSD" універсытэт Каліфорніі, Сан-Дыега) далучыўся да праўлення, і ў 1991 годзе Фонд апублікаваў першы нумар яго афіцыйнага інфармацыйнага бюляценя "Эсперантысцкія даследаванні". У наступным годзе фонд выдаў спаваздачу "Эсперанта і Адукацыя: аб даследчай працы і планах". Гэтая справаздача, падрыхтаваная дактарамі Альвіна Фанціні (SIT) і Цімаці Рыген (CCSU, Цэнтральны дзяржаўны універсітэт Канэктыкута), узмацніў апазнаванне галін, адносячыхся да эсперанта-адукацыі і магымасцей будучых даследванняў. У 1995 годзе ESF стварыў Кансультатыўны Савет, у склад якога уваходзілі спецыялісты ў такіх галінах як лінгвістыка, моўная палітыка, панаванне і эсперанта. У тым жа годзе у Фонда таксама з'явілася першая старона ў сеціве. У 1999 годзе Кэтрын і Уільям Шулз перадалі згодна завяшчання ESF каля 3 міліёнаў долараў ЗША. Муж і жонка Шулз былі славутымі амерыканскімі эсперантыстамі, якія дарэчы займаліся даўго існавашымі курсамі па эсперанта ва Ўніверсітэце штата Сан-Францыска. Гэты шчодры падарунак стаў асновай для славалюбівых праграм даследавання і адукацыі. У тым-жа самым годзе д-р Марк Феттес стаў першым дырэктарам ESF. Фонд усталяваў сваю праграму "Interlingual Researsh Grant Program" ці "стыпендыяльная праграма па даследаванню міжнародных моў". Згодна з гэтай праграмай спецыялісты могуць прасіць стыпендыю памерам ад звычайных 10 тысяч долараў ЗША на даследаванні па тэмам, маючым адносіны да інтэрлінгвістыкі. У тым жа годзе ESF таксама прафінансавала камплектаванне відэакурса з 12-ці лекцый пад назвай "Пашпарт усяго света". У 2001 годзе д-р Грант Гудол увайшоў у склад праўлення фонда. У тым жа самым годзе ESF прафінансаваў першы этап развіцця новай - эсперанта-навучальнай старонкі Edukado.net/ У наступным годзе фонд набыў новага члена праўлення - доктара Іана Рычманда, спецыяліста па французскай мове з вялікай цікаўнасцю да міжнароднай камунікацыі. Таксама з 2002 года і па настаячы час ESF фінанасуе праект бясплатнага вывучэння мовы эсперанта ў сеціве lernu!. Lernu.net адна з самых абучаючых праграм фонда з'яўляецца не толькі старонкай, але і сацыяльнай сеткай для вывучаючых мову эсперанта. Гэта старонка ужывае самыя сучасныя тэхналогіі вывучэння моў. Карыстальнікі Lernu.net маюць магчымасць вывучаць эсперанта згодна сваёй скорасці абучэння, прычым зусім бясплатна. У 2003 годзе адзін з заснавальнікаў ESF Джэймс Ліберман выйшаў на пенсію, пасля 34 гадоў працы. ESF працягвае выконваць сваю ролю па падтрымцы самых неабходных даследчых і навучальных праектаў па ўсяму свету. Выдатным даследчым праектам , пачатым ў гэтым годзе быў "Эсперантскі Тэкставы Корпус" (Зборнік тэкстаў). У ім амаль 5 мільёнаў слоў і ўсё гэта дасягальна да даследчыкаў пры дапамозе сеціва. У 2005 годзе фонд даў старт падтрымліваючай праграме абароненых доктарскіх даследчых прац у супрацоўніцтве з "Цэнтрам Кампаратыўнай Літаратуры" ("The Center for Comparative Literature") з універсітэта Калумбіі, ЗША. З таго часу ESF выдаваў шматлікія гранты даследчыкам, абараніўшыя доктарскія дысертацыі ва ўніверсытэце Калумбіі, якія працавалі над праектмі, якія адносяцца да інтэрлінгвістыкі. У тым жа самым годзе ESF прафінанасаваў 4-ы сімпозіум імя Нітобэ Інадзо ў Братыславе (Славакія). Гэты сімпозіум сабраў даследчыкаў лінгвапалітыкі і членаў урадаў краін Еўрапейскага Саюза, каб абмеркаваць лінгвапалітыку і пытанні па лінвапраектаванню ў пашыраючымся Еўрапейскім Саюзе. У 2007 ESF фінансаваў наступную сустрэчу імя Нітобэ Інадзо ў Іакагаме (Японія), якая была засяроджана на лінгвістычных вымярэннях язіятскай інтэграцыі і глабалізацыі. З 2006 года ESF працягвае пашыраць сваё праўленне і кансультатыўы савет. Далучыліся да праўлення доктар Бонні Фансэка-Грэбер, спецыяліст па французскай мове і міжнароднай камунікацыі, і спадар Уоллас дю Тэмпле, педагог і апякун сусветнай адукацыі. Напрацягу гэтага года фонд падтрымліваў свае працяглыя праграмы і выдаваў даследчыя стыпендыі кваліфікаваным спецыялістам. Быў пачаты амбіцыйны праект па стварэнню агучаных эсперантскіх размоўнікаў. Першы этап ужо завершаны, і зараз рэалізуецца другі этап гэтага праекта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная старонка Esperantik Studies Foundation