Малачайныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Euphorbiaceae)
Малачайныя

Euphorbia myrsinites
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphorbiaceae Juss. (1789)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28031
NCBI  3977
EOL  4198
GRIN  f:433
IPNI  30375178-2
FW  53786

Малачайныя[3] (Euphorbiaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Побач з дрэвамі, хмызнякамі і травамі звычайнага выгляду ў складзе сям’і ёсць формы арыгінальнай будовы, якія нагадваюць, напрыклад, верасовыя ці бязлістыя сцябловыя сукуленты — кактусы. Лісты большай часткай маюць прылісткі і простыя, радзей складаныя, разнастайныя па форме пласцінкі, іншы раз рэдукаваныя, у сувязі з чым назіраецца ўтварэнне філакладыяў. Для многіх малачаевых характэрны млечныя трубкі, клеткі ці мяшкі. Кветкі ў простых ці складаных суквеццях, пры гэтым элементарныя суквецці часцей за ўсё цымозныя, нагадваюць будову асобнай кветкі. Кветкі з двайнымі калякветнікамі, ці ў калякветніках рэдукаваныя венчыкі (пралеснік), а часта рэдукаваныя чашачкі, у выніку кветкі становяцца голымі. Лік тычынак розны, ад мноства да адной. Гінецэй цэнакарпны, звычайна з 3 пладалісцікамі, з трохгняздовай верхняй завяззю, адным (у выніку поўнага зрастання) ці 3 стылодыямі і з 3 ці 6 рыльцамі. Семязачаткі звычайна маюць абтуратар — выраст плацэнты, які прыкрывае мікропіле, праз які адбываецца пранікненне пылковай трубкі. Плод — большай часткай каробачка, якая распадаецца на 3 арэшкі, радзей плод мясісты, ягадападобны ці ў форме касцянкі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Да сям’і малачайныя адносіцца не менш 300 родаў і каля 7500 відаў. Гэта расліны тропікаў і субтропікаў Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Сустракаюцца яны і ва ўмераных абласцях зямнога шара. У Беларусі расліны гэтай сям’і ўключаюць 18 відаў.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да сямейства адносяць не менш за 230 родаў і больш за 6500 відаў[4].

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя роды:

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У малочным соку малачайных іншы раз утрымліваецца каўчук. Найбольш важны каўчуканос — бразільская гевея (Hevea brasiliensis). У некаторых людзей пры пападанні на скуру сок можа выклікаць даволі моцныя алергічныя рэакцыі[5].

Сярод малачайных шмат алейных раслін. Многія трапічныя віды малачайных выкарыстоўваюцца як фарбавальны і дубільны матэрыял. Некаторыя з гэтых раслін даюць каштоўную драўніну. Плады, насенне і клубні многіх відаў ядомыя, і іх выкарыстоўваюць як харчовыя прадукты (у трапічных краінах).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Звесткі пра сямейства Euphorbiaceae (Малачайныя) Архівавана 17 чэрвеня 2017. на сайце The Plant List .
  5. Сергей Бесараб Молочаи: «растения планеты Форбол» // Патрэон — patreon.com, 20 кастрычніка 2021, 01:29

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6