Europa Jupiter System Mission

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Місія EJSM ў прадстаўленні мастака

Europa Jupiter System Mission (EJSM, рабочая назва: Laplace) — беспілотная касмічная праграма NASA/ESA/Раскосмас, якая запланавана на 2020 год па даследаванні спадарожнікаў Юпітэра —- Еўропы і Ганімеда, а таксама магнітасферы самога Юпітэра. У лютым 2009 года NASA/ESA было абвешчана, што місія EJSM будзе праходзіць перад місіяй Titan Saturn System Mission (TSSM)[1][2].

Склад місіі[правіць | правіць зыходнік]

Карта, на якой прадстаўлены краіны-ўдзельнікі праграмы

Адметнай асаблівасцю місіі з'яўляецца тое, што колькасць апаратаў, якія будуць запушчаны, вар'іруецца ад двух да чатырох.

  • Flag of the United States.svg ЗША NASA: «Jupiter Europa Orbiter» (JEO), запланаванае даследаванне Еўропы і Іо.
  • Flag of Europe.svg Еўрапейскі саюз ESA: «Jupiter Ganymede Orbiter» (JGO), запланаванае даследаванне Ганімеда і Каліста
  • Flag of Japan.svg Японія JAXA: «Jupiter Magnetospheric Orbiter» (JMO), запланаванае даследаванне магнітасферы Юпітэра.
  • Flag of Russia.svg Расія Раскосмас: «Jupiter Europa Lander» (JEL), запланаваная пасадка касмічнага апарата на Еўропу для правядзення даследаванняў.

Мэты місіі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя задачы місіі EJSM разбітыя на 2 праграмы: JEO (Даследаванне Еўропы і Іо) і JGO (Даследаванне Ганімеда і Каліста):

Яшчэ адной мэтай місіі з'яўляецца вывучэнне магчымасці зараджэння жыцця ў планетарнай сістэме Юпітэра:[3]

  • Пошук і даследаванне падпаверхневых акіянаў.
  • Пошук і даследаванне ледзяных шэльфаў і падпаверхнеаых водаў.
  • Глыбокае даследаванне ўнутранай структуры Ганімеда, а таксама магнітных палёў.
  • Вызначэнне хімічнага складу паверхняў спадарожнікаў.
  • Даследаванне асаблівасцей павярхоўнага рэльефу і складанне задач для далейшых даследаванняў.

Зноскі

  1. NASA and ESA Prioritize Outer Planet Missions
  2. Rincon, Paul Jupiter in space agencies' sights, BBC News (February 18, 2009)
  3. Europa Jupiter System Mission (EJSM). NASA. Jet Propulsion Laboratory (2009). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 9 жніўня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]