Fedora

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fedora
Fedora 20
Распрацоўшчык Fedora Project
Сямейства АС GNU/Linux
Заснавана на Red Hat Linux[d]
Першы выпуск 6 лістапада 2003
Апошняя версія 39 — 7 лістапада 2023
Апошняя тэставая версія 40
Падтрымлівае мовы шматмоўны
Падтрымлівае платформы i686, x86-64, ARM
Тып ядра маналітнае (Linux)
Інтэрфейс GNOME[d]
Ліцэнзія Розныя бясплатныя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, а таксама прапрыетарныя файлы прашывак
Стан актыўнае
Вэб-сайт fedoraproject.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы GNU/Linux. Гэты дыстрыбутыў спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.

Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.

Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.

Асаблівыя рысы[правіць | правіць зыходнік]

Fedora сканцэнтравана на інавацыях і таксама інтэграцыі новых тэхналогій у цесным супрацоўніцтве з супольнасцямі Linux.

Fedora мае адносна кароткі жыццёвы цыкл: версія X падтрымліваецца толькі 1 месяц пасля выхаду версіі X + 2 і прыблізна 6-8 месяцаў паміж версіямі. Гэта азначае, што версія Fedora падтрымліваецца прыкладна 13-17 месяцаў. Таму Fedora з’яўляецца дрэнным выбарам для сервернай платформы, якая звычайна патрабуе доўгатэрміновай падтрымкі. Карыстальнікі Fedora могуць абнаўляць дыстрыбутыў з дапамогай праграмы FedUp

Стандартным графічным асяроддзем у Fedora з’яўляецца Gnome Shell. Іншыя даступныя асяроддзі: KDE, Xfce, LXDE, MATE і Cinnamon

Бяспека таксама з’яўляецца важным момантам у Fedora. Адной з асаблівасцей бяспекі з’яўляецца SELinux (Security-Enhanced Linux), які рэалізуе розныя палітыкі бяспекі, у тым ліку абавязковага кантролю доступу.

Праграмнае забеспячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Fedora пастаўляецца з шырокім спектрам устаноўленага праграмнага забеспячэння, такім як LibreOffice і Firefox. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступна ў сховішчах праграмнага забеспячэння і могуць быць устаноўлены з дапамогай Yum або менеджарам пакетаў з графічным інтэрфейсам, такім як GNOME Software.

Акрамя таго, можна дадаваць іншыя сховішча праграмнага забеспячэння, таму праграмы, недаступныя ў сховішчах Fedora, могуць быць усталяваны з іншага месца. Адным з самых папулярных старонніх сховішчаў з’яўляецца RPM Fusion. Fedora таксама дае карыстальнікам сістэмы простую ў выкарыстанні праграму для стварэння сваіх уласных сховішчаў праграмнага забеспячэння.

Тыпы рэдакцый[правіць | правіць зыходнік]

Fedora распаўсюджваецца ў некалькіх варыянтах:

  • Поўны дыстрыбутыў на DVD — DVD вобраз з усімі асноўнымі праграмнымі пакетамі Fedora на момант выпуску;
  • Жывы вобраз — DVD вобраз, які можа быць выкарыстаны для стварэння Live DVD або Live USB з дапамогай якога таксама можна ўсталяваць Fedora;
  • Мінімальны загрузачны вобраз — выкарыстоўваецца для ўстаноўкі непасрэдна па сетцы.

Рэлізы[правіць | правіць зыходнік]

Актуальная версія Fedora — 39, якая была выпушчана 7 лістапада 2023[1].

Назва праекту Версія Кодавае імя Дата выхаду Завяршэнне падтрымкі Версія ядра
Fedora
Core
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1 Yarrow 2003-11-05 2004-09-20 2.4.22
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2 Tettnang 2004-05-18 2005-04-11 2.6.5
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 3 Heidelberg 2004-11-08 2006-01-16 2.6.9
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4 Stentz 2005-06-13 2006-08-07 2.6.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 5 Bordeaux 2006-03-20 2007-07-02 2.6.15
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 6 Zod 2006-10-24 2007-12-07 2.6.18
Fedora Старая версія, больш не падтрымліваецца: 7 Moonshine 2007-05-31 2008-06-13 2.6.21
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 8 Werewolf 2007-11-08 2009-01-07 2.6.23
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 9 Sulphur 2008-05-13 2009-07-10 2.6.25
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 10 Cambridge 2008-11-25 2009-12-18 2.6.27
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 11 Leonidas 2009-06-09 2010-06-25 2.6.29
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 12 Constantine 2009-11-17 2010-12-02 2.6.31
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 13 Goddard 2010-05-25 2011-06-04 2.6.33
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 14 Laughlin 2010-11-02 2011-12-08 2.6.35
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 15 Lovelock 2011-05-24 2012-06-26 2.6.38
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 16 Verne 2011-11-08 2013-02-12 3.1
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 17 Beefy Miracle 2012-05-29 2013-07-30 3.3
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 18 Spherical Cow 2013-01-15 2014-01-14 3.6
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 19 Schrödinger’s Cat 2013-07-02 2015-01-06 3.9
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 20 Heisenbug 2013-12-17 2015-06-23 3.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 21 - 2014-11-11 2015-12-01 3.17.4
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 22 - 2015-05-26 2016-07-19 4.0.4
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 23 - 2015-11-03 2016-12-20 4.2
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 24 - 2016-06-21 2017-08-08 4.5
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 25 - 2016-11-22 2017-12-12 4.8
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 26 - 2017-07-11 2018-05-29 4.1
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 27 - 2017-11-14 2018-11-30 4.13
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 28 - 2018-05-01 2019-05-28 4.16
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 29 - 2018-10-30 2019-11-26 4.18
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 30 - 2019-05-07 2020-05-26 5.0
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 31 - 2019-10-29 2020-11-24 5.3
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 32 - 2020-04-28 2021-05-25 5.6
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 33 - 2020-10-27 2021-11-30 5.8
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 34 - 2021-04-27 2022-06-07 5.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 35 - 2021-11-02 2022-12-13 5.14
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 36 - 2022-05-10 2023-05-16 5.17
Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 37 - 2022-11-15 2023-11-14 6.0
Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 38 - 2023-04-18 2024-05-14 6.2
Апошняя стабільная версія: 39 - 2023-11-7 2024-11-12 6.5
Наступны рэліз: 40 - 2024-04-16 2025-05-13
Легенда:
Старая версія
Старая версія, падтрымліваецца
Апошняя версія
Апошні рэліз-кандыдат
Наступны рэліз

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Miller, Matthew. Announcing Fedora Linux 39 (англ.). Fedora Magazine (7 лістапада 2023).