Fiat Stilo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fiat Stilo
Агульныя даныя
Вытворца: Fiat
Выпуск: 20012010
Зборка:  Італія
 Бразілія
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік

Fiat Stilo — легкавы аўтамабіль італьянскай кампаніі Fiat з кузавам хэтчбек або ўніверсал.

3-х і 5-дзверныя мадыфікацыі прыйшлі на замену Fiat Bravo/Brava ў 2001 годзе. Універсал Fiat Stilo MultiWagon у канцы 2002 года замяніў Fiat Marea Weekend.

Нягледзячы на ўдалы дызайн, з-за высокага кошту продажы не апраўдалі чаканняў кампаніі. З вясны 2004 года пачаўся продаж абноўленых версій мадэлі Stilo. Але рэстайлінг не прынёс станоўчых вынікаў і ў 2006 годзе Fiat прыняў рашэнне спыніць вытворчасць мадэлі.

У 2007 годзе на змену няўдаламу хэтчбеку прыйшла новая мадэль — Bravo. Выпуск Fiat Stilo MultiWagon спынены ў 2008 годзе. Тым не менш, 5-дзверны Stilo працягваў вырабляцца ў Бразіліі да канца 2010 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

3- і 5-дзверны хэтчбекі Stilo стылістычна падобныя, але пры гэтым моцна адрозніваюцца. 3-дзверны мае нізкі, прысадзісты сілуэт — ніжэй і шырэй, чым 5-дзверны.

5-дзверны мае ссоўную заднюю канапу, што дазваляе павялічваць аб’ём багажніка ад 335 да 410 літраў. Аб’ём багажніка 3-дзвернага кузава складае 305 літраў, універсал MultiWagon мае багажнік 510 літраў.

На аўтамабілі ўсталёўваліся наступныя бензінавыя рухавікі:

  • 1.2 R4 (80 к.с.)
  • 1.4 (95 к.с.)
  • 1.6 (103 к.с.)
  • 1.6 (105 к.с.)
  • 1.8 (133 к.с.)
  • 2.4 R5 20V (170 к.с.) Abarth
Fiat Stilo Uproad (2005–2008)

Дызелі:

  • 1.9 JTD (80, 100, 115 к.с.)
  • 1.9 Multijet (120, 140, 150 к.с.)

Рухавікі спалучаліся з 5- ці 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач або 5-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай Selespeed. Падвеска была MacPherson спераду і тарсіённая бэлька ззаду. Прывад — толькі на пярэднюю вось, у тым ліку і на "крос"-мадыфікацыі Uproad з павышаным на 20 мм клірансам.

Вынікі краш-тэстаў[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2005[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 27
Бяспека пасажыраў-дзяцей 37
Бяспека пешаходаў 8
Пратэставаны аўтамабіль:
Fiat Stilo 1.4 Dynamic

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку чатыры зоркі. Пры франтальным удары падушкі і праднацягвальнікі рамянёў спрацавалі своечасова, аднак грудзі кіроўцы аказаліся «перагружанымі»; павышаныя нагрузкі прыйшліся на іх і пры ўдары збоку[2].

Продажы[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка продажаў Fiat Stilo ў Еўропе[3]

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/fiat/stilo/15666
  2. Итоги полугодия // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 13-14 (338). (руск.)
  3. Fiat Stilo European sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 25 студзеня 2023.

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]