Financial Times
| Financial Times | |
|
|
|
| Уладальнік |
Pearson PLC |
|---|---|
| Рэдактар |
Lionel Barber |
| Заснавана |
9 студзеня 1888 |
| Палітычная прыналежнасць | |
| Мова |
англійская |
| Галоўны офіс |
One Southwark Bridge |
| Тыраж |
356 194 [1] |
| ISSN | |
|
|
|
| Сайт: ft.com | |
Financial Times (беларус. Файнэншэл таймс) — міжнародная дзелавая газета, выдаецца на англійскай мове ў 24 гарадах свету з агульным накладам да 360 тыс. экзэмпляраў. Штаб-кватэра галоўнай рэдакцыі знаходзіцца ў Лондане. Належыць медыя-холдынгу Pearson PLC і спецыялізуецца на публікацыі і аналізе навін са свету фінансаў і бізнесу.
Заснаваная ў 1888 годзе братамі Шэрыданамі, Financial Times на працягу многіх гадоў спаборнічала з чатырма іншымі газетамі, прысвечанымі фінансам. У 1945 г. яна паглынула апошнюю з іх, Financial News (выпускалася з 1884). З 2000 года выходзіць таксама версія на нямецкай мове - Financial Times Deutschland.
Financial Times належыць да групы так званых "якасных выданняў" (qualities), да якіх адносяць газеты з шаноўнай гісторыяй, такія як The Times, The Guardian і г. д. Цікавай асаблівасцю газеты з'яўляецца тое, што яе традыцыйна друкуецца на рыжаватай паперы.
Зноскі
- ↑ ABCs: National daily newspaper circulation June 2011 (англ.) . guardian.co.uk (15.07.2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 ліпеня 2011.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра друкарскія выданні. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |