Ford Model A, 1903

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ford Model A, 1903

Ford Model A — аўтамабіль кампаніі Ford. Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна. З 1903 па 1904 гады было зроблена 1750 аўтамабіляў. У 1904 годзе Model А была замененая на Ford Model C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Ford Model A серыйна выраблялася з 1903 па 1904 год. У перыяд вытворчасці аўтамабілі гэтай мадэлі прадаваліся па кошце ў $880, а набор дадатковых опцый абыходзіўся пакупніку ў $30[1].

Аўтамабіль ўяўляў сабой двух- ці чатырохмесны экіпаж, з магчымасцю накрываць верх. Аўтамабілі абсталёўваліся 1,6-літровым апазітным двухцыліндравым рухавіком, які развіваў магутнасць 8 к. с. На машыне была ўсталявана 3-ступеністая планетарная перадача. Пры масе аўтамабіля 1240 фунтаў (562 кг), аўтамабіль мог развіваць хуткасць у 45 міль/г (72 км / г).

Самы стары Ford[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова было выпушчана тры тэставых асобніка машыны, шасі якіх мелі серыйныя нумары 9, 11 і 30[2]. Гэтыя асобнікі былі прададзеныя ў першы дзень запісу заказаў[3]. №11 быў куплены доктарам Эрнстам Пфеннінгам (англ.: Dr. Ernst Pfenning), №9 — Indiana Automobile Company і №30 — Гербертам Л. Макнэры (англ.: Herbert L. McNary), вытворцам сметанковага масла з Аёвы[1]. З трох тэставых асобнікаў першыя два, з нумарамі 9 і 11, былі страчаныя.

І толькі асобнік Ford Model A Tonneau (шасі №30) захаваўся да нашага часу і з'яўляецца цяпер самым старым аўтамабілем Ford. Гэта тая машына, што была замоўлена 13 ліпеня 1903 года Гербертам Л. Макнэры. Гэта была чатырохмесная мадэль з адкрытым верхам, чырвоным кузавам і сядзеннямі, абабітымі чорнай скурай.

За ўвесь час аўтамабіль змяніў пяцярых ўладальнікаў. На працягу 50 гадоў асобнік знаходзіўся ў асабістай калекцыі сям'і Макнэры, пасля чаго яго купіў Гары Бард за 400 долараў. Новы ўладальнік заняўся рэстаўрацыяй аўтамабіля і ў 1961 прадаў яго аднаму з дылераў Ford у Швейцарыі, дзе машына прабыла да 2001 года. У 2007 годзе аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 693 тыс. долараў[3].

Пазней аўтамабіль спрабавалі прадаць у 2010 годзе, але тады рэалізаваць яго не атрымалася: лот не дасягнуў рэзерву цэны і быў зняты з таргоў. У кастрычніку 2012 года аўтамабіль зноў быў выстаўлены на аўкцыён.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons