Fortune 1000
Fortune 1000 — спіс самых буйных кампаній ЗША па версіі амерыканскага часопіса «Fortune». У спіс уваходзяць 1000 самых вялікіх кампаній ЗША, ранжыраваных паводле ўзроўня прыбытку. Спіс паказвае найбольш буйных ігракоў, дазваляе ацаніць тэндэнцыі рынку.
Wal-Mart Stores быў нумарам 1 у спісе на працягу чатырох з апошніх пяці гадоў (2007-2011 гады), перарываемы толькі ExxonMobil у 2009 годзе[1][2][3].
| Год складання спісу | Сукупная выручка, млрд $ | Сукупны прыбытак, млрд $ | № 1 у спісе | Выручка, млн $ | Прыбытак, млн $ |
|---|---|---|---|---|---|
| 2006 | 10 271 | 693 | ExxonMobil | 339 938 | 36 130 |
| 2007 | 11 187 | 865 | Wal-Mart Stores | 351 139 | 11 284 |
| 2008 | 11 975 | 724 | Wal-Mart Stores | 378 799 | 12 731 |
Змест |
Fortune 500 [правіць]
Fortune 500 з'яўляецца падспісам Fortune 1000 і ўключае першыя 500 найбуйнейшых кампаній. Самы першы спіс Fortune 500 быў апублікаваны ў 1955 годзе і складаўся з кампаній, якія атрымалі прыбытак ад вытворчасці, здабычы вугля ці электраэнергіі. У той жа час, часопіс «Fortune» публікаваў таксама спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных прадпрыемстваў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній.
Гл. таксама [правіць]
- Fortune Global 500 — спіс найбуйнейшых глабальных карпарацый
- FT Global 500 — спіс найбуйнейшых кампаній свету па іх рыначнай капіталізацыі
- S&P 500 — біржавы індэкс, які адбівае капіталізацыю найбуйнейшых амерыканскі кампаній
- Forbes Global 2000
- Business Week 1000
- Forbes 2000 — спіс найбуйнейшых кампаній па версіі часопіса Forbes
Вонкавыя спасылкі на англійскай [правіць]
Зноскі
- ↑ Fortune 500 2008: Wal-Mart Stores - WMT (html), Cable News Network. A Time Warner Company . Праверана 9 ліпеня 2009. (англ.)
- ↑ Fortune 500 2009: Top 1000 American Companies - Exxon Mobil - XOM - FORTUNE on CNNMoney.com (html), Cable News Network. A Time Warner Company . Праверана 9 ліпеня 2009. (англ.)
- ↑ Fortune 500 2011: Top 500 American Companies , CNN . (англ.)