Gangnam Style
| «Gangnam Style» | |
| Сінгл PSY | |
|---|---|
| Выпушчаны |
15 ліпеня 2012 года |
| Фармат | |
| Жанр | |
| Працягласць |
3:39 |
| Лэйбл | |
«Gangnam Style» — сінгл паўднёвакарэйскага музыканта PSY. Выйдучы 15 ліпеня 2012 года, песня ўзначаліла Gaon Chart, а яе відэакліп стаў самым прагляданым у жанры K-pop на YouTube.[1]
16 верасня «Gangnam Style» быў намінаваны ў катэгорыі «лепшае відэа» прэміі 2012 MTV Europe Music Awards, якая адбылася ў нямецкім горадзе Франкфурт[2]. 20 верасня «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як відэа, якое набрала найбольшую колькасць «лайкаў» у гісторыі YouTube[3].
Змест |
Перадгісторыя [правіць]
«Gangnam Style» — гутарковы выраз у карэйскай мове, які азначае раскошны лад жыцця, якім славіцца Канамгу[4], багаты і модны раён Сеула[5]. У інтэрв'ю CNN PSY параўнаў яго з Беверлі-Хілз[6].
Песня прысвечана «ідэальнай дзяўчыне, якая ведае, калі трэба быць вытанчанай, а калі дзікай»[7].
Відэакліп [правіць]
Відэа паказвае камічна танцуючага PSY, які з'яўляецца ў нечаканых месцах у Канамгу[8]. Аднак з дзесяці месцаў у гэтым раёне былі зняты толькі два, астатнія знаходзяцца ў Інчхоне і правінцыі Кёнгідо[9].
Зноскі
- ↑ :: 가온차트와 함께하세요 ::. Gaon Chart. Праверана 10 жніўня 2012.
- ↑ 2012 MTV EMA Nominees Announced!. MTV Networks (2012-09-17). Праверана 17 верасня 2012.
- ↑ 'Gangnam Style' holds Guinness World Record for most 'liked' video in YouTube history. Guinness World Records (2012-09-20). Праверана 21 верасня 2012.
- ↑ Fekadu, Mesfin. Wild, Crazy Style (2012-08-27).
- ↑ Benjamin, Jeff Fall in Love With Psy's 'Gangnam Style' – Korean Rapper Goes Viral. Billboard (31 July 2012). Праверана 10 жніўня 2012.
- ↑ Cha, Frances Psy's interview on CNN. CNN Blog. CNN (17 August 2012). Праверана 17 жніўня 2012.
- ↑ Netburn, Deborah Giddy up! S. Korean rapper Psy's 'Gangnam Style' is unstoppable. Los Angeles Times (4 August 2012). Праверана 10 жніўня 2012.
- ↑ Surh Jung-min 'Gangnam style' goes viral : Arts & Entertainment : Home. The Hankyoreh (8 August 2012). Праверана 10 жніўня 2012.
- ↑ There's No 'Gangnam' Seen in Psy's "Gangnam Style" MV?!. kpopstarz.com (2012-09-12). Праверана 12 верасня 2012.
Спасылкі [правіць]
- PSY — GANGNAM STYLE (강남스타일) M/V — Official music video on YouTube.
- PSY (ft. HYUNA) 오빤 딱 내 스타일 M/V — Oppa Is Just My Style music video on YouTube.
- PSY — Gangnam Style (Crystal Lake Remix) — Official release on Dailymotion.
- PSY — Gangnam Style (tincumax Remix) — Download from Depositfiles and Letitbit(in description).
- PSY — Gangnam Style Original — Download Original song in FLAC from Depositfiles and Letitbit(in description).