Гагаравыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Gavia)
Гагаравыя

Гагач чырвонаваллёвы (Gavia stellata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gavia Forster, 1788


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174468
NCBI  37038
EOL  45508994
FW  39709

Гагаравыя, гагачыныя (Gaviidae) — сямейства вадаплаўных птушак, адзінае ў атрадзе гагарападобных.

Вялікія, рыбаедныя, добра ныраючыя птушкі, якія рэдка ўзлятаюць з вады. У палёце галава ніжэй за тулава, а ногі выступаюць за кароткі хвост. На вадзе галава характэрна ўзнята ўверх. Здольныя ў час плавання на паверхні вады апускаць тулава па шыю ў ваду. Дзюба вострая. Палавы дымарфізм адсутнічае, зімовае апярэнне адрозніваецца ад летняга. Летам трымаюцца пераважна на кантынентальных вадаёмах, пад час пералётаў — на ўзбярэжжах. 5 відаў:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.